Дыялогавая пляцоўка

20 красавіка 2022 года ў БрДУ імя А.С. Пушкіна прайшла дыялогавая пляцоўка па абмеркаванні рукапісу вучэбнага выдання па дысцыпліне “Гісторыя беларускай дзяржаўнасці”. З прывітальным словам да ўдзельнікаў сустрэчы звярнулася першы намеснік міністра адукацыі Ірына Старавойтава. Змест рукапісу анансаваў Аляксандр Каханоўскі, дэкан гістарычнага факультэта БДУ, член аўтарскага калектыву выдання. Пытанні падрыхтоўкі спецыялістаў да выкладання вучэбнай дысцыпліны закрануў у сваім выступленні Вадзім Гігін, старшыня праўлення рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання “Беларускае таварыства «Веды»”.

  

У рабоце дыялогавай пляцоўкі таксама прынялі ўдзел Юрый Бондар, рэктар РІВШ, Аляксандр Савіч, дэкан гістарычнага факультэта БрДУ, а таксама прафесарска-выкладчыцкі склад, вучоныя-гісторыкі і палітолагі БрДУ імя А.С. Пушкіна, БрДТУ, ПалесДУ і БарДУ.

Падчас дыскусіі Валянцінам Навагродскім, дырэктарам выдавецтва “Адукацыя і выхаванне”, была прадстаўлена прэзентацыя “Гістарычная памяць: камплект выданняў да Года гістарычнай памяці”.

Падзяліцца: