Рэспубліканская студэнцкая калегія ў БрДУ

У БрДУ імя А.С. Пушкіна 21 красавіка прайшло выязное пасяджэнне Рэспубліканскай студэнцкай калегіі ЦК ГА “БРСМ”. З прывітальным словам да яго ўдзельнікаў – членаў моладзевай арганізацыі з розных універсітэтаў Беларусі – звярнуліся рэктар універсітэта Ганна Сендзер і другі сакратар ЦК ГА “БРСМ” Аляксандр Прохараў.

  

Ганна Сендзер расказала пра дасягненні БрДУ імя А.С. Пушкіна і яго дзейнасць у розных напрамках: пра гісторыю і структуру ўніверсітэта, адукацыйную і навукова-даследчую працу выкладчыкаў і студэнтаў, пра значымыя ініцыятывы грамадзянска-патрыятычнай накіраванасці, што рэалізуюцца студэнтамі ўніверсітэта ў Год гістарычнай памяці.

У рамках калегіі яе ўдзельнікі пазнаёміліся з выставай навукова-метадычных распрацовак па грамадзянска-патрыятычным выхаванні моладзі, падрыхтаванай выкладчыкамі і студэнтамі БрДУ, наведалі Інстытут Канфуцыя.

  

Пасля пасяджэння для ўдзельнікаў калегіі студэнты-гісторыкі БрДУ правялі аглядавую экскурсію па горадзе. У МК “Брэсцкая крэпасць-герой” студэнцкая моладзь усклала кветкі да Вечнага агню і наведала музей абароны Брэсцкай крэпасці. А вечарам удзельнікі калегіі сталі гледачамі абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу “Каралева студэнцтва – 2022”.

Падзяліцца: