«Арт-вакацыі 2022»: вынікі

Падведзены вынікі рэспубліканскага агляду-конкурсу мастацкай творчасці студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі «Арт-вакацыі 2022». БрДу імя А.С. Пушкіна прадставіў творчую праграму 29 красавіка ў Цэнтры моладзевай творчасці. Нашы студэнты сталі пераможцамі і прызёрамі ў розных намінацыях.

Дыплом І ступені

У намінацыі “Ансамблі і групы вакальныя”:

– народная вакальная студыя “Ступені” (кіраўнік Ларыса Іванаўна Борсук).

У намінацыі “Эстрадны вакал”:

– Ганна Крывецкая, народная вакальная студыя “Ступені” (кіраўнік Ларыса Іванаўна Борсук);

– Уладзіслаў Макарэвіч, народная вакальная студыя “Ступені” (кіраўнік Ларыса Іванаўна Борсук).

У намінацыі “Харэаграфічная творчасць”:

– Адрыян Трафімовіч і Дар’я Мінюк – акрабатычны дуэт (кіраўнік Аксана Віктараўна Вялюга).

У намінацыі “Арыгінальны жанр”:

– Жанна Паўлусь – паветраная гімнастка.

У намінацыі “Дэкаратыўна-прыкладная творчасць”:

– народная творчая майстэрня выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Повязь” (кіраўнікі Валерый Іванавіч Марчук і Марына Уладзіміраўна Марчук).

Дыплом ІІ ступені

У намінацыі “Ансамблі і групы вакальныя”:

– вакальная студыя “Золак” (кіраўнік Юлія Аляксандраўна Рахта).

У намінацыі “Эстрадны вакал”:

– Ганна Давідзюк, вакальная студыя “Золак” (кіраўнік Юлія Аляксандраўна Рахта).

У намінацыі “Харэаграфічная творчасць”:

– Мая Бегчава і Арына Еўдакімава, танцавальны калектыў “AzArt” (кіраўнік Мая Міхайлаўна Бегчава);

– Анастасiя Чарнышэвiч i Мiкiта Юрцэвiч;

– студыя сучаснага танца “One way” (кіраўнік Юлія Дзімітрыеўна Мартынюк).

У намінацыі “Канферанс”:

 Ангеліна Кіслашчанкова і Кірыл Кеда (кіраўнік Таццяна Мікалаеўна Кошык).

Дыплом ІІІ ступені

У намінацыі “Эстрадны вакал”:

– Кацярына Касынюк, народная вакальная студыя “Ступені” (кіраўнік Ларыса Іванаўна Борсук);

– Аляксандра Мышленік, народная вакальная студыя “Ступені” (кіраўнік Ларыса Іванаўна Борсук).

У намінацыі “Харэаграфічная творчасць”:

– група студэнтаў “Чырлідынг” (кіраўнік Ганна Уладзіміраўна Шындзіна);

– Барыс Самкевіч і Ганна Ісаева – змешаная пара спартыўнай аэробікі (кіраўнік Людміла Сяргееўна Цітова);

 група спартыўнай аэробікі БрДУ імя А.С. Пушкіна (кіраўнік Людміла Сяргееўна Цітова).

Дыплом фіналіста:

 танцавальны калектыў “AzArt” (кіраўнікі Мая Міхайлаўна Бегчава і Іліяна Дзімітрыеўна Дочава).

Віншуем удзельнікаў конкурсу з высокімі дасягненнямі і жадаем новых творчых поспехаў!

Студэнцкі клуб

Падзяліцца: