Канцэртная праграма да Дня Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь і да Дня Перамогі

5 мая ў БрДУ імя А.С. Пушкіна была паказана канцэртная праграма да Дня Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь і да Дня Перамогі “Спявае ў сэрцах пераможны май”. У ёй прынялі ўдзел студэнты ўніверсітэта і народны хор ветэранаў вайны і працы імя М.І. Шошчыца.

  

Пасля калектыўнага выканання гімна Беларусі гледачоў і ўдзельнікаў канцэртнай праграмы прывітала рэктар унiверситэта Ганна Сендзер. Са словам у адказ выступіў кіраўнік хору Алег Нярода. Удзельнікі канцэрта выканалі песні пра вайну і музычныя кампазіцыі пра Беларусь. “Вярніце памяць”, “Брэсцкі вальс”, “Любімую не аддаюць”, “Беларусь мая” і іншыя з вуснаў прадстаўнікоў розных пакаленняў гучалі сардэчна і пранікліва.

  

Моладзь БрДУ імя А.С. Пушкіна заўсёды будзе помніць гераічны подзвіг беларускага народа і імёны землякоў, што падарылі нашчадкам радасць мірнага жыцця.

Арганізатарамі свята выступілі Савет студэнцкага самакіравання, прафсаюзны камітэт студэнтаў, ПА ГА “БРСМ” і ПА “БСЖ” універсітэта.

Юлія Воўк, студэнцкі клуб

Падзяліцца: