У БрДУ прайшла вясенняя гульня “Што? Дзе? Калі?”

Моладзевы турнір па інтэлектуальнай гульні “Што? Дзе? Калі?” прайшоў у БрДУ імя А.С. Пушкіна 12 мая. Яго арганізатарамі выступілі студэнцкі клуб і гістарычны факультэт.

У турніры прынялі ўдзел 8 каманд, якія прадставілі гістарычны, фізіка-матэматычны, юрыдычны і філалагічны факультэты. Гульня складалася з двух тураў, якія ўключалі 30 пытанняў з розных галін ведаў. Адны з іх патрабавалі хуткага адказу, на пошук ключа да іншых (з выкарыстаннем раздатачнага матэрыялу) патрэбны быў час.

Вынікі турніру наступныя:

І месца – гістарычны факультэт;

ІІ месца – фізіка-матэматычны факультэт;

ІІІ месца –гістарычны факультэт.

Напомнім, што ва ўніверсітэце функцыянуе гурток інтэлектуальных гульняў. Тым, хто жадае прыняць удзел у яго працы, трэба звяртацца да кіраўніка – студэнта гістарычнага факультэта Ільі Цельпука.

Юлія Воўк, студэнцкі клуб

Падзяліцца: