-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Міжнародная навуковая канферэнцыя «Сучасны свет і нацыянальныя інтарэсы Рэспублікі Беларусь»
Брэсцкім дзяржаўным універсітэтам імя А.С. Пушкіна сумесна з Дзяржаўным сакратарыятам Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь 26 мая 2022 г. арганізавана Міжнародная навуковая канферэнцыя «Сучасны свет і нацыянальныя інтарэсы Рэспублікі Беларусь».
З прывітальным словам да ўдзельнікаў канферэнцыі звярнулася рэктар БрДУ імя А.С. Пушкіна, доктар педагагічных навук, прафесар Ганна Сендзер, якая падкрэсліла значымасць нацыянальнай бяспекі для захавання суверэнітэту нашай краіны і акцэнтавала ўвагу аўдыторыі на асноўных напрамках нацыянальнай бяспекі – палітычнай, эканамічнай, сацыяльнай, прававой, ваеннай і інш., адзначыла асаблівае значэнне сістэмы адукацыі ў падрыхтоўцы канкурэнтаздольных спецыялістаў для забеспячэння нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь.
На канферэнцыі прысутнічаў пракурор горада Брэста Андрэй Часлававіч Валадзько. З дакладамі на пленарным пасяджэнні выступілі: намеснік пракурора Брэсцкай вобласці Дзярабін Данііл Аляксандравіч, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь Зайцаў Яўген Станіслававіч, загадчык кафедры гісторыі Беларусі ўстановы адукацыі “Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна”, доктар гістарычных навук, прафесар Здановіч Уладзімір Васільевіч, дацэнт кафедры міравых палітычных працэсаў МДІМА МЗС Расіі, вядучы навуковы супрацоўнік Цэнтра еўраазіяцкіх даследаванняў ІМА МДІМА, кандыдат палітычных навук Нікіціна Юлія Аляксандраўна, дэкан юрыдычнага факультэта, кандыдат эканамічных навук, дацэнт Варакуліна Марыя Уладзіміраўна.
У ходзе працы канферэнцыі абмяркоўваліся актуальныя пытанні дэмаграфічнай і эканамічнай бяспекі як умовы рэалізацыі нацыянальных інтарэсаў Рэспублікі Беларусь, пытанні прававога забеспячэння нацыянальнай бяспекі нашай краіны, зберажэння гістарычнай памяці як асновы захавання дзяржаўнасці, а таксама пытанні расследавання крымінальных спраў па факце генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд.
У рабоце канферэнцыі прынялі ўдзел прадстаўнікі дзяржаўных органаў нашай краіны і прафесарска-выкладчыцкі склад устаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі.
Па выніках канферэнцыі плануецца выдаць зборнік навуковых артыкулаў.