-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Міжфакультэцкія дні славянскай пісьменнасці і культуры
З 16 па 28 мая 2022 года на філалагічным факультэце праходзілі Дні славянскай пісьменнасці і культуры. Арганізатарам гэтых Дзён штогод выступае кафедра агульнага і рускага мовазнаўства. Заўжды гэтае свята Слова – добрая нагода ўзгадаць тых, хто сваёй працай пакінуў яркі след у гісторыі развіцця мовы і адукацыі.
Праграма Дзён была насычанай і ўтрымлівала 16 разнапланавых мерапрыемстваў, якія часта выходзілі за межы факультэта.
16 мая за круглы стол «Настаўнікі настаўнікаў» былі запрошаны студэнты І і ІІІ курсаў філалагічнага факультэта спецыяльнасці «Руская філалогія (літаратурна-рэдакцыйная дзейнасць)». Кандыдат філалагічных навук, дацэнт А.Ю. Яніцкая і выкладчык К.А. Зуева пазнаёмілі маладых філолагаў з вядомымі беларускімі лінгвістамі А.М. Булыкам і А.А. Лукашанцам. Студэнты атрымалі інфармацыю пра навуковую падрыхтоўку выкладчыкаў кафедры агульнага і рускага мовазнаўства пад кіраўніцтвам названых вучоных.
У той жа дзень прайшлі віктарыны «Пачнём ab ovo» для студэнтаў-першакурснікаў спецыяльнасці “Руская філалогія (літаратурна-рэдакцыйная дзейнасць)” і “Беларуская філалогія (літаратурна-рэдакцыйная дзейнасць)” (арганізатар – дацэнт В.А. Фелькіна). Студэнты адкрылі для сябе А.С. Пушкіна з нечаканага боку – як знаўцу класічных моў. Пераможцы – Надзея Леаненка (БФ), Ганна Папека і Руслан Радцэвіч (РФ).
17 мая студэнты І курса спецыяльнасці “Руская мова і літаратура. Замежная мова (англійская)” былі на экскурсіі ў абласной бібліятэцы імя М. Горкага (арганізатары – дацэнты Н.М. Гурына і Н.Я. Нікіціна). Мерапрыемства падрыхтавана супрацоўнікамі сектара рэдкай кнігі. Студэнты пазнаёміліся з выставай “Выданні брэсцкіх друкарняў: праз прызму часу”, паўдзельнічалі ў кніжнай віктарыне.
20–21 мая значным мерапрыемствам Дзён стала Міжнародная студэнцкая навуковая канферэнцыя «Слова ў мове, маўленні, тэксце», у якой прынялі ўдзел студэнты, магістранты, аспіранты БрДУ імя А.С. Пушкіна, УВА Рэспублікі Беларусь і замежжа (арганізатары – дацэнты В.Б. Пераход і В.А. Фелькіна).
Падрыхтаваны арыгінальны выпуск насценнай газеты «Слова» пад назвай «Свет маіх захапленняў» (па выніках адкрытага ўніверсітэцкага конкурсу аратарскага майстэрства «Майстар слова – 2022» (арганізатары – дацэнт Л.А. Гадуйка, старшы выкладчык Л.М. Грыцук, студэнты філалагічнага факультэта).
20 мая студэнты І курса спецыяльнасці «Беларуская філалогія» пазнаёміліся з прэзентацыяй «Славутыя імёны Берасцейшчыны» (арганізатар – дацэнт В.Б. Пераход).
З 23 мая ў Брэсцкай гарадской бібліятэцы імя А.С. Пушкіна пачала працаваць выстава «З любоўю з…» (па выніках конкурсу калажаў у рамках Фестывалю замежных студэнтаў 2022 года) (арганізатары – дацэнт Л.А. Гадуйка, старшыя выкладчыкi В.А. Караба і Г.А. Верамяюк).
24–25 мая – асаблівыя днi для тых, хто мае дачыненне да працы са словам. 24 мая – Дзень памяці св. роўнаапостальных Кірылы і Мефодзія. У гэты дзень для першакурснікаў прайшлі захапляльныя мерапрыемствы: гутарка-падарожжа «Графічная сістэма і арфаграфія рускай мовы» (арганізатар – намеснік дэкана філалагічнага факультэта па выхаваўчай працы старшы выкладчык В.А. Караба) і інтэрактыўная гульня «Гісторыя літар рускага алфавіта» (арганізатар – старшы выкладчык Л.М. Грыцук). Удзельнікам неабходна было даць адказы на пытанні, звязаныя з гісторыяй з’яўлення тых ці іншых літар алфавіта, з колькасцю літар у розныя перыяды яго існавання.
25 мая – Дзень філолага. Найбольш запамінальнае мерапрыемства гэтага дня – літаратурна-музычная сустрэча «Ёсць музыка вялікая – кірыліца…». Студэнты і выкладчыкі былі рады доўгачаканым гасцям – удзельнікам дзіцяча-юнацкага хору Нядзельнай школы пры Свята-Мікалаеўскім (брацкім) храме г. Брэста.
26 мая на ІІ курсе спецыяльнасці «Руская філалогія» прайшоў конкурс знаўцаў гістарычнай граматыкі. Каманды «Яць» і «Юс» змагаліся самааддана, а перамагла першая з іх. Найлепшыя знаўцы гістарычнай граматыкі – Анастасія Пілецкая і Валянціна Вандзіч.
26 мая прайшла сустрэча кафедры агульнага і рускага мовазнаўства з замежнымі студэнтамі ІV курса «На парозе прафесійнага жыцця” (арганізатары – дацэнты Л.А. Гадуйка і Н.Я. Нікіціна і старшы выкладчык К.Я. Вярцейка). Адна з задач гэтага праекта – даць магчымасць і выкладчыкам, і выпускнікам асэнсаваць чатыры гады сумеснай дзейнасці, пабачыць, як выраслі нашы выпускнікі, чаму навучыліся, пра што мараць, як размаўляюць на рускай мове. Праграма атрымалася цікавай: творчыя нумары студэнтаў, словы падзякі выкладчыкам, слова на дарогу выпускнікам ад дэкана філалагічнага факультэта Т.В. Сенькевіч і загадчыка кафедры В.Б. Пераход , якая ўручыла падзячныя пісьмы, адрасаваныя бацькам студэнтаў.
28 мая для студэнтаў ІІ курса спецыяльнасці “Руская філалогія” праведзены выязны семінар “Культурныя дзеячы Брэстчыны: Нямцэвічы” (музей “Сяліба Нямцэвічаў”, арганізатар – старшы выкладчык А.А. Пасохін).
Дні славянскай пісьменнасці і культуры ў чарговы раз засведчылі, што на філалагічным факультэце вучацца і працуюць не выпадковыя людзі, усіх нас аб’ядноўвае Слова, значэнне якога цяжка пераацаніць. Яно вучыць, радуе і нясе святло.
Старшы выкладчык кафедры агульнага
і рускага мовазнаўства Г.А. Верамяюк