Вынікі конкурсаў “Горад-сад” і “Фестываль кветак”

 

З 1 па 5 чэрвеня ўпершыню ў горадзе Брэсце прайшоў конкурс ландшафтнага мастацтва “Горад-Сад”. За актыўны ўдзел у конкурсе БрДУ імя А.С. Пушкіна ўзнагароджаны падзякай кіраўніцтва Брэсцкай вобласці. У межах данага конкурсу праект супрацоўнікаў БрДУ імя А.С. Пушкіна (М.А. Багдапсараў, І.В. Абрамава, М.Ф. Грачанік) і БрДТУ (Н.А. Мартысюк, В.П. Белавежа, Г.І. Кароза) “Парк валуноў” заняў першае месца ў дзвюх намінацыях – “Зялёны горад” і “Конкурс-выстаўка праектаў”.

Таксама на базе Цэнтра экалогіі БрДУ імя А.С. Пушкіна ў рамках конкурсу “Горад-Сад” 2–4 чэрвеня была рэалізавана адукацыйная праграма, якая ўключала вучэбныя і навуковыя семінары, экскурсіі і майстар-класы для спецыялістаў устаноў адукацыі і жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

За актыўны ўдзел у конкурсе “Фестываль кветак” калектыў Цэнтра экалогіі (А.П. Колбас, І.М. Якавук, А.Г. Гаўрылавец) узнагароджаны падзякаю кіраўніцтва Брэсцкай вобласці.

Падзяліцца: