Студэнты БрДУ прынялі ўдзел у старце гістарычнага расійска-беларускага праекта “Цягнік памяці”

Напярэдадні Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа салісты вакальнай студыі “Ступені” БрДУ імя А.С. Пушкіна выступілі на ўрачыстай цырымоніі старту гістарычнага расійска-беларускага праекта “Цягнік Памяці”. Яны выканалі гімн цягніка, на якім у Брэст прыехалі 200 школьнікаў, каб стаць удзельнікамі патрыятычных акцый і пазнаёміцца з культурнай спадчынай горада. Адсюль цягнік адправіцца ў іншыя гарады Беларусі і Расіі. Яго канчатковай станцыяй стане горад-герой Мінск.

А ўжо праз некалькі гадзін студэнты ўніверсітэта сабраліся ў парку імя 1 Мая, дзе сталі гледачамі кінафільма “Нахімаўцы”.

Юлія Воўк, студэнцкі клуб

Падзяліцца: