-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Вынікі конкурсу на лепшую дыпломную працу і магістарскую дысертацыю па гуманітарных і прыродазнаўча-навуковых спецыяльнасцях
Ва ўніверсітэце прайшоў традыцыйны конкурс на лепшую дыпломную працу і магістарскую дысертацыю па гуманітарных і прыродазнаўча-навуковых спецыяльнасцях. У гэтым годзе пераможцамі конкурсу сталі:
– лепшая магістарская дысертацыя па гуманітарных спецыяльнасцях:
“Прававое рэгуляванне вайсковай службы ва ўзброеных сілах Рэспублікі Беларусь”, аўтар – Ігнаценка Андрэй Сяргеевіч, навуковы кіраўнік – Таццяна Аляксандраўна Гарупа, загадчык кафедры грамадзянска-прававых дысцыплін;
– лепшая дыпломная праца па гуманітарных спецыяльнасцях:
“Мікратапанімія Брэсцкай вобласці: лексіка-семантычны аспект”, аўтар – Місько Ганна Аляксандраўна, навуковы кіраўнік – Якубук Наталля Раманаўна, загадчык кафедры беларускай філалогіі;
– “Каларызмы як вобразы-сімвалы ў бардаўскай паэзіі ХХ стагоддзя (на прыкладзе паэзіі Б. Акуджавы і У. Высоцкага)”, аўтар – Астроўская Жанна Генадзьеўна, навуковы кіраўнік – Воран Ірына Аляксандраўна, дацэнт кафедры рускай літаратуры і журналістыкі;
– лепшая магістарская дысертацыя па прыродазнаўча-навуковых спецыяльнасцях:
“Стварэнне інтэрактыўных геаінфармацыйных прадуктаў для рэалізацыі мэтаў устойлівага развіцця ў сферы землекарыстання ў Рэспубліцы Беларусь”, аўтар – Юхнюк Павел Пятровіч, навуковы кіраўнік – Такарчук Святлана Міхайлаўна, дацэнт кафедры геаграфіі і прыродакарыстання;
“ГІС-картаграфіраванне гарадской інфраструктуры мікрараёна “Цэнтр” горада Брэста”, аўтар – Бялюк Андрэй Алегавіч, навуковы кіраўнік – Такарчук Алег Васільевіч, дацэнт кафедры геаграфіі і прыродакарыстання.
Віншуем пераможцаў!
Навукова-метадычны савет