МАРЗАН Сяргей Андрэевiч

Прарэктар па вучэбнай працы
Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна,
кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт

Кантактная інфармацыя

Адрас:

г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, каб. № 217/1, 224016

Тэлефон:

(+ 375 0162) 21-65-23

E-mail:

marzans@brsu.by

Кароткая біяграфія

Нарадзіўся 19 лютага 1976 г. у вёсцы Моталь Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. У 1998 г. скончыў матэматычны факультэт Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна. У 1998–2002 гг. – асістэнт кафедры вышэйшай матэматыкі. У 2002–2005 гг. – аспірант кафедры тэорыі функцый Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 2005 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю. У 2005–2007 гг. – дацэнт кафедры вышэйшай матэматыкі. З 2007 г. – загадчык кафедры матэматычнага мадэлявання. У 2011 г. прызначаны прарэктарам па вучэбнай працы Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна. У 2014–2019 гг. – першы прарэктар Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна. У 2022 г. зноў прызначаны першым прарэктарам Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна. У 2024 г. прызначаны прарэктарам па вучэбнай працы Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна.

Навуковая дзейнасць

Аўтар каля 70 навуковых і вучэбна-метадычных работ. У кандыдацкай дысертацыі даследаваў пытанні існавання і адзінасці рашэнняў краявых задач для дыферэнцыяльных ураўненняў з дробавымі вытворнымі Рымана-Лiўвiля і Капута.

Навуковыя інтарэсы

  • Аператары дробавага інтэгра-дыферэнцыявання і іх прыкладаннi.
  • Інфармацыйныя тэхналогіі ў адукацыі.

Google