Студэнты БрДУ імя А.С. Пушкіна на рэспубліканскім свяце выпускнікоў «На крылах мары»

Выпускнікі ўстаноў вышэйшай адукацыі краіны ўчора, 23 чэрвеня, сабраліся на сваім апошнім студэнцкім свяце «На крылах мары».

Актыўнымі ўдзельнікамі фэсту сталі і студэнты БрДУ імя А.С. Пушкіна.

Звяртаючыся да выпускнікоў, Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў іх са святам, а таксама заклікаў берагчы родную зямлю, працаваць на яе карысць і нікому не аддаваць.

На пляцоўцы каля Палаца спорту перад выпускнiкамi выступілі папулярныя артысты беларускай эстрады і Прэзідэнцкі аркестр, працавалі фотазоны. Кульмінацыяй свята стала ўнікальнае водна-вогненнае шоу і феерверк.

Падзяліцца: