БрДУ на жнівеньскай канферэнцыі педагагічных работнікаў

На жнівеньскай канферэнцыі педагагічных работнікаў «Адукацыя Брэсцкай вобласці: сфера міру, стварэння, ініцыятыў і магчымасцей» БрДУ імя А.С. Пушкіна прадставіў вынiкi дзейнасці валанцёрскага цэнтра ўніверсітэта і студэнцкага педагагічнага атрада «Новае пакаленне».

Валанцёры арганізавалі інтэрактыўную пляцоўку, правялі майстар-класы па мадэляванні шароў і вырабе паштовак. Байцы працоўнага атрада падвялі вынікі праекта «Зімовы маршрут».

Пляцоўку, арганізаваную нашым універсітэтам, наведаў намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама Вадзім Краўчук. Вадзім Васільевіч ацаніў работу валанцёраў, яшчэ раз падзякаваў ім за актыўны ўдзел у правядзенні ІІ Гульняў краін СНД, а таксама падкрэслiў значнасць добраахвотніцкага руху для горада Брэста і Брэсцкага рэгіёна.

Падзяліцца: