БрДУ імя А. С. Пушкіна ўзначаліў Юрый Пятровіч Голубеў

28 ліпеня 2023 года Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка ўзгадніў прызначэнне на пасаду рэктара ўстановы адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна» Юрыя Пятровіча Голубева.

31 ліпеня ў сценах БрДУ адбылося прадстаўленне рэктара прафесарска-выкладчыцкаму складу і працоўнаму калектыву ўніверсітэта. У мерапрыемстве прынялі ўдзел Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь Андрэй Іванец, намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама Вадзім Краўчук, старшыня Брэсцкага гарвыканкама Сяргей Лабадзінскі і начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі аблвыканкама Наталля Каліноўская.

  

Міністр адукацыі выказаў словы падзякі за паспяховую і плённую працу Ганне Мікалаеўне Сендзер, абазначыў калектыву вядучага ўніверсітэта Брэстчыны і яго новаму кіраўніку асноўныя задачы ў галіне падрыхтоўкі высокакваліфікаваных кадраў у адукацыйнай, выхаваўчай, навуковай і інавацыйнай дзейнасці, а таксама пажадаў прадуктыўнай працы ў новым навучальным годзе.

Падзяліцца: