-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
XIII Калеснікаўскія чытанні
14 лістапада на філалагічным факультэце адбылася рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя «XIII Калеснікаўскія чытанні».
Сустрэчу распачало прывітальнае слова прафесара кафедры беларускага i рускага лiтаратуразнаўства i журналiстыкi Зоi Пятроўны Мельнiкавай, якая прадставiла гасцей канферэнцыi. Дэкан філалагічнага факультэта Таццяна Васільеўна Сянькевіч выказала ўпэўненасць у тым, што падобныя падзеі натхняюць на новыя навуковыя здзяйсненні і пажадала прысутным плённай работы.
На пленарным пасяджэнні прагучалі даклады, прысвечаныя памяці юбіляра Міколы Іванавіча Мішчанчука, нашага шаноўнага прафесара, падрыхтаваныя загадчыкам кафедры беларускага і рускага літаратуразнаўства і журналістыкі Людмілай Васільеўнай Скібіцкай, намеснікам дэкана Валянцінам Мікалаевічам Смалем, дацэнтам Святланай Мiкалаеўнай Шчэрбай, прафесарам Васілём Іванавічам Сянкевічам і іншымі.
Словы падзякi выкладчыкам Брэсцкага дзяржаўнага ўнiверсiтэта iмя А.С. Пушкiна, многiя з якiх некалi былi студэнтамi Мiколы Iванавiча, выказала дачка прафесара – загадчык кафедры беларускай і замежнай літаратуры БДПУ імя Максіма Танка кандыдат філалагічных навук, дацэнт Ірына Мікалаеўна Мiшчанчук.
Памяцi прафесара Івана Аляксеевіча Чароты было прысвечана выступленне дацэнта Iрыны Аляксандраўны Воран, якая пiсала кандыдацкую дысертацыю пад яго кiраўнiцтвам.
Пра iнфармацыйную падтрымку навукова-даследчай дзейнасцi i вучэбна-адукацыйнага працэса распавяла Алена Iванаўна Гардзiевiч, вядучы супрацоўнiк унiверсiтэцкай бiблiятэкi.
Асобу і творчасць Уладзіміра Андрэевіча Калесніка ўзгадвалі ў выступленнях дацэнты кафедры прафесійнага развіцця работнікаў адукацыі Брэсцкага абласнога Інстытута развіцця адукацыі кандыдаты філалагічных навук Станіслаў Рыгоравіч Рачэўскі і Уладзімір Адамавіч Сенькавец, якія раней працавалі на філалагічным факультэце; дацэнт кафедры гісторыі Беларусі і паліталогіі, кандыдат гістарычных навук, дацэнт Павел Сцяпанавiч Рамановiч; прафесар Зоя Пятроўна Мельнікава; дацэнт кафедры лінгвістыкі і прафесійнай камунікацыі ПалесДУ кандыдат філалагічных навук, дацэнт Алена Аляксандраўна Iгнацюк і іншыя.
Госці канферэнцыі, якія прыехалі з Мiнска, вядучы навуковы супрацоўнік сектара гісторыі беларускай літаратуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Аляксандр Уладзіміравіч Бразгуноў, загадчык кафедры кітайскай філалогіі БДУ доктар філалагічных навук, дацэнт Мікалай Мікалаевіч Хмяльнiцкi, перадавалі вітанні ад калег і дзяліліся актуальнымі літаратуразнаўчымі напрацоўкамі ў розных культурна-гістарычных і тэарэтыка-крытычных накірунках.
Кранальныя вiдэа, якiя нагадалi прысутным нашых любiмых выкладчыкаў, узрушылi аўдыторыю. Тэматыка секцыйных дакладаў і гутаркі падчас перапынкаў на каву дапоўнілі канферэнцыйны дзень багаццем адценняў: ад настальгічных да эўрыстычных. Шчыра дзякуем за плённы дзень і гаворым: да новых сустрэч, сябры!
Кафедра беларускага i рускага лiтаратуразнаўства i журналiстыкi