2024 год аб’яўлены Годам якасцi

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 375 «Аб аб’яўленні 2024 года Годам якасці».

Гэта рашэнне прынята ў мэтах далейшага павышэння якасці жыцця беларускага народа, забеспячэння канкурэнтаздольнасці нацыянальнай эканомікі на сусветнай арэне, стымулявання ініцыятывы, фарміравання ў грамадстве адказнасці за вынікі сваёй працы і пачуцця прыналежнасцi да будучыні краіны.

У рамках Года якасці будзе зроблены акцэнт на павышэнні канкурэнтаздольнасці Беларусі праз беражлівыя і прадуманыя адносіны да рэсурсаў, рэалізацыю высокатэхналагічных і энергаёмістых праектаў, прыярытэт якасных паказчыкаў над колькаснымі. Намаганні будуць сканцэнтраваны на забеспячэнні якасных паказчыкаў шляхам стымулявання ініцыятывы, укаранення рацыяналізатарскіх ідэй, умацавання ў грамадстве сацыяльнага аптымізму, імкнення ствараць на агульную карысць. Прыярытэтную ўвагу плануецца ўдзяліць фарміраванню ў грамадзян асабістай адказнасці за дасягненне высокай якасці жыцця (дастатковы ўзровень даходу, своечасовая дыспансерызацыя, здаровае харчаванне, добрая адукацыя, культурнае правядзенне вольнага часу).

Указ № 375 ад 27 лістапада 2023 г.

 

У Беларусі заснаваны Дзяржаўны знак якасці

Указ падпісаў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.

Дакументам зацверджана выява і апісанне знака. Ён уяўляе сабой пяцівугольнiк чырвонага колеру, у цэнтры якога размешчана стылізаваная выява перавернутай літары «К» і надпіс «Беларусь».

Пяць вуглоў знака сімвалізуюць якасць беларускай прадукцыі, якая дасягаецца спалучэннем пяці паказчыкаў вытворчасці: бяспекі, экалагічнасці, інавацыйнасці, тэхналагічнасці і эстэтычнасці.

Парадак прысваення Дзяржаўнага знака якасці і пералік стымулюючых ільгот і прэферэнцый, якія прадастаўляюцца вытворцам пры яго прысваенні, будзе вызначаны Урадам.