-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
БАГДАСАРАЎ Максім Альбертавіч
Прарэктар па навуковай працы
Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна,
доктар геолага-мінералагічных навук, прафесар,
член-карэспандэнт НАН Беларусі
Кантактная інфармацыя
|
Кароткая біяграфія
Нарадзіўся 24 кастрычніка 1973 года ў горадзе Ташкенце (Узбекістан).
У 1990 годзе скончыў сярэднюю школу № 9 горада Брэста.
У 1995 годзе з адзнакай скончыў факультэт прыродазнаўства Брэсцкага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А.С. Пушкіна па спецыяльнасці «Геаграфія і біялогія»; у 1998 годзе – аспірантуру Інстытута геалагічных навук НАН Беларусі па спецыяльнасці «Агульная і рэгіянальная геалогія»; у 2008 годзе – дактарантуру Беларускага навукова-даследчага геолагаразведачнага інстытута па спецыяльнасці «Агульная і рэгіянальная геалогія».
Вучоная ступень кандыдата геолага-мінералагічных навук прысуджана рашэннем Савета па абароне дысертацый Д 01.22.01 пры Інстытуце геалагічных навук НАН Беларусі ад 23.10.1998 (пратакол № 5). Тэма дысертацыі – «Янтарь из антропогеновых отложений Беларуси». Навуковы кіраўнік – акадэмік А.У. Мацвееў. Навуковае званне дацэнта па спецыяльнасці «Геалогія» прысвоена пастановай Прэзідыума ВАК Беларусі ад 25.06.2003 № 32Ц (пратакол № 15/19).
Вучоная ступень доктара геолага-мінералагічных навук прысуджана пастановай Прэзідыума ВАК Беларусі ад 21.10.2009 № 29Д (пратакол № 16/3). Тэма дысертацыі – «Ископаемые смолы Северной Евразии». Навуковы кансультант – акадэмік А.В. Мацвееў. Вучонае званне прафесара па спецыяльнасці «Геалогія» прысвоена пастановай Прэзідыума ВАК Беларусі ад 08.05.2013 № 9П (пратакол № 9/5).
З'яўляецца членам-карэспандэнтам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па спецыяльнасці «Геалогія» (пастанова Агульнага сходу Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ад 16.11.2017 № 6).
У БрДУ імя А.С. Пушкіна працуе са жніўня 1995 года. Прайшоў шлях ад асістэнта-стажора да прарэктара па навуковай працы. У 2010 годзе быў назначаны загадчыкам кафедры геаграфіі Беларусі, у 2015-м - загадчыкам кафедры геаграфіі і прыродакарыстання. З канца 2020 года працаваў на пасадзе прафесара кафедры геаграфіі і прыродакарыстання. У студзені 2024 года быў назначаны загадчыкам кафедры гарадскога і рэгіянальнага развіцця. У 2024/25 навучальным годзе заняў пасаду прарэктара па навуковай працы.
Навуковая дзейнасць
Аўтар 400 навуковых і вучэбна-метадычных работ, сярод якіх:
16 манаграфій, у тым ліку «Янтарь из археологических памятников Беларуси» (1995) , «Янтарь из антропогеновых отложений Беларуси» (2001), «Ископаемые смолы Беларуси» (2003, у суаўтарстве з А.А. Багдасаравым), «Ископаемые смолы Северной Евразии» (2005), «Янтарь и другие ископаемые смолы Евразии» (2010 1-е выд., 2017 – 2-е выд.), «Геология и минерагения четвертичных отложений территории Подлясско-Брестской впадины» (2011), «Рельеф территории Подлясско-Брестской впадины» (2013, у суаўтарстве з М.Ф. Грачанікам і А.В. Мацвеевым), «Ясельда» (2017, пад агул. рэд. А.А. Волчака і інш.), «Природообустройство Полесья. Кн. 1: Белорусское Полесье. Т. 1: Природно-ресурсный потенциал» (2018, пад агул. рэд. Ю.А. Мажайскага і інш.), «Природообустройство Полесья. Кн. 1: Белорусское Полесье. Т. 2: Преобразование и использование природных ресурсов» (2019, пад агул. рэд. Ю.А. Мажайскага і інш.), «Брестская область: природа, население, хозяйство» (2023, пад агул. рэд. І.В. Абрамавай);
8 навучальных дапаможнікаў з грыфам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, у тым ліку «Геофизика» (2014, у суаўтарстве з В.С. Хадыевай), «Методы дистанционных исследований в геологии и географии» (2015, у суаўтарстве з В.С. Хадыевай, В.М. Губіным і Ф.Я. Шалькевічам), «Геология» (2016, у суаўтарстве з Д.П. Плаксам), «Общая геология. Лабораторный практикум» (2017, у суаўтарстве з В.С. Хадыевай), «Палеогеография» (2019, у суаўтарстве з А.М. Галкіным, Л.І. Мурашкай, І.А. Красоўскай, А.І. Паўлоўскім), «Общая геология. Лабораторный практикум для иностранных студентов» (2020, у суаўтарстве з А.М. Галкіным, В.С. Хадыевай), «Историческая геология. Геология Беларуси. Практикум» (2021, у суаўтарстве з В.С. Хадыевай), «Историческая геология. Геология Беларуси. Практикум для иностранных студентов» (2022, у суаўтарстве з А.М. Галкіным, В.С. Хадыевай);
а таксама 150 артыкулаў у часопісах і зборніках.
Навуковыя інтарэсы
Навуковая дзейнасць, якая ўключае поўныя цыклы работ – ад навуковай ідэі да практычнай рэалізацыі і прызнання вынікаў даследаванняў у Беларусі і за мяжой, – прысвечана вырашэнню дзвюх асноўных праблем:
1) устанаўленню асаблівасцей фарміравання, распаўсюджвання, уласцівасцей, складу розных відаў выкапнёвых смол, абгрунтаванню перспектыў выяўлення іх новых пакладаў у мезазойскіх і кайназойскіх адкладах Паўночнай Еўразіі, у тым ліку ў межах тэрыторыі Беларусі. Атрыманыя вынікі ўносяць істотны ўклад у стварэнне новай геолага-эвалюцыйнай канцэпцыі смалагенэзу і ўкаранёны ва Усерасійскім навукова-даследчым інстытуце мінеральнай сыравіны (Масква), Інстытуце геалогіі Комі навуковага цэнтра Уральскага аддзялення РАН (Сыктыўкар) і Навукова-вытворчым цэнтры па геалогіі (Мінск);
2) стварэнню комплекснай карціны будовы і асаблівасцей фарміравання кайназойскіх адкладаў Брэсцкай вобласці як асновы для прагнозу карысных выкапняў і рацыянальнага выкарыстання геалагічнага асяроддзя. Выдзелены перспектыўныя плошчы, ранжыраваныя па ступені перспектыўнасці з выкарыстаннем крытэрыяў, якія ўлічваюць аб'ём запасаў карыснага выкапня, даступнасць для распрацоўкі, экалагічную сітуацыю. Вынікі ўкаранёны ў Камітэце эканомікі Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта і Брэсцкім абласным камітэце прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя;
Навуковая дзейнасць адпавядае прыярытэтнаму напрамку навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь «Энергетыка, будаўніцтва, экалогія і рацыянальнае прыродакарыстанне» (Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 07.05.2020 № 156).
У апошнія гады навуковая дзейнасць прысвечана абгрунтаванню фарміравання ўрбаналогіі як новай сінтэтычнай навукі аб гарадах, сістэматызацыі актуальных ведаў аб асаблівасцях розных аспектаў існавання і развіцця гарадоў і стварэнню агульнага каркаса сістэмы ведаў аб рэальных працэсах іх функцыянавання.
Выкладаемыя дысцыпліны: «Геалогія з асновамі глебазнаўства», «Геамарфалогія», «Палеагеаграфія», «Гісторыя Зямлі», «Геалагічныя аспекты эвалюцыі біясферы», «Геаўрбаністыка», «Прасторавае планаванне».
Па дадзеных Google Scholar статыстыка цытавання – 734 (з 2019 г. – 286) , h-індэкс - 14 (з 2019 г. - 9), i10-індэкс - 19 (з 2019 г. - 7).
Удзел у фінансуемых НДР
З'яўляўся кіраўніком шэрагу заданняў, якія выконваліся ў рамках Дзяржаўных праграм навуковых даследаванняў, кіраўніком і ўдзельнікам некалькіх міжнародных навуковых праектаў, у тым ліку сумесных з Інстытутам геалогіі Комі навуковага цэнтра Уральскага аддзялення РАН (Сыктыўкар) і Дзяржаўным геалагічным інстытутам (Варшава).
Навуковыя стажыроўкі:
- Інстытут прыродакарыстання НАН Беларусі (2012);
- Палеанталагічны інстытут РАН (2014);
- Віленскі ўніверсітэт (2017);
- Бяльская акадэмія імя Яна Паўла II (2019).
Прэміі, стыпендыі, узнагароды:
- 1999, 2011 г. - стыпендыят Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;
- 2005 г. - лаўрэат прэміі імя В.Ф. Купрэвіча для маладых вучоных Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі;
- 2010 г. - узнагароджаны Граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь;
- 2012 г. - уладальнік персанальнай надбаўкі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за выдатны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё рэспублікі ў сферы навукі;
- 2013 г. - лаўрэат прэміі імя С.Г. Кандрацені БрДУ імя А.С. Пушкіна (сумесна з М.Ф. Грачанікам);
- 2015 г. - узнагароджаны Ганаровай граматай Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі;
- 2015 г. - узнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь;
- 2023 г. - узнагароджаны нагрудным знакам «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь».
Членства ў грамадскіх арганізацыях, саветах
Член (з 1998 года), намеснік старшыні (з 2014 года) Брэсцкага абласнога аддзялення Беларускага геаграфічнага таварыства. Член (з 2013 года), намеснік старшыні (з 2016 года) экспертнай рады ВАК Беларусі № 23 па навуковым напрамку «Навукі аб Зямлі» . Член (з 2013 года) экспертнай рады Міністэрствы адукацыі Рэспублікі Беларусь па навуковым кірунку «Экалогія, прыродныя рэсурсы, рэсурсазберажэнне, прыродакарыстанне і абарона ад надзвычайных сітуацый». Член (з 2022 года) навукова-метадычнай рады пры Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь (секцыя геаграфіі і картаграфіі).