-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
БАСАЛАЙ Кацярына Мікалаеўна
Прарэктар па ідэалагічнай і выхаваўчай працы
Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна,
кандыдат геаграфічных навук, дацэнт
Кантактная інфармацыя |
|
Адрас: |
г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, каб. № 222, 224016 |
Тэлефон: |
(+375 162) 37-00-93 |
E-mail: |
basalay@brsu.by |
Кароткая біяграфія
Нарадзілася ў горадзе Брэсце. У 2009 годзе з адзнакай скончыла ДУА «Ліцэй № 1 імя А.С. Пушкіна г. Брэста».
У 2014 годзе з адзнакай скончыла біялагічны факультэт Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна па спецыяльнасці «Біяэкалогія» з прысваеннем кваліфікацыі «Біёлаг-эколаг. Выкладчык біялогіі і экалогіі». Тэма дыпломнай працы «Эффективность работы системы биологической очистки сточных вод на очистных сооружениях г. Бреста».
За выдатныя поспехі ў вучобе і актыўны ўдзел у жыцці факультэта і ўніверсітэта ўзнагароджана імянной стыпендыяй М. Багдановіча (2011–2012 гады; 2012–2013 гады, Рэспубліка Беларусь) і стыпендыяй няўрадавага экалагічнага фонду імя У.І. Вярнадскага для студэнтаў (2013 год, Расійская Федэрацыя). У 2013–2014 гадах праходзіла стажыроўку ў Віленскім універсітэце (Літоўская Рэспубліка) у рамках праекта MID праграмы «Erasmus Mundus».
У 2016 годзе скончыла магістратуру БрДУ імя А.С. Пушкіна па спецыяльнасці «Біялогія» з прысваеннем ступені магістра біялагічных навук. Тэма магістарскай дысертацыі – «Очистка сточных вод от соединений фосфора биотехнологическим методом». У 2016 годзе прымала ўдзел у XXIII Рэспубліканскім конкурсе навуковых работ студэнтаў і была ўзнагароджана дыпломам II катэгорыі.
У 2019 годзе скончыла аспірантуру Інстытута прыродакарыстання НАН Беларусі па спецыяльнасці 25.03.13 – Геаэкалогія, геаграфічныя навукі з прысваеннем кваліфікацыі «Даследчык» у вобласці геаграфічных навук.
За перыяд навучання ў аспірантуры з'яўлялася ўладальнікам гранта на выкананне навукова-даследчых работ дактарантамі, аспірантамі і суіскальнікамі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2018–2019 гады). За поспехі ў вучобе ўзнагароджана стыпендыяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аспірантам (2019 год) і стыпендыяй няўрадавага экалагічнага фонду імя У.І. Вярнадскага для аспірантаў (2018–2019 гады, Расійская Федэрацыя).
16 сакавіка 2023 года у Савеце па абароне дысертацый К 01.23.01 пры Інстытуце прыродакарыстання НАН Беларусі паспяхова абараніла дысертацыю «Геоэкологическая оценка пригодности осадков городских сточных вод для различных видов использования (на примере Брестской области)» на суісканне вучонай ступені кандыдата геаграфічных навук (рашэнне Савета зацверджана ВАК Беларусі 17.05.2023 г., пратакол № 10).
З 30 жніўня 2024 года працуе ў пасадзе прарэктара па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце ў Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя А.С. Пушкіна.
Навуковая дзейнасць
Кацярына Мікалаеўна Басалай з'яўляецца аўтарам 74 навуковых публікацый, 7 публікацый у сродках масавай інфармацыі (газеты «Вечерний Брест», «Навука», «Знамя юности», часопіс «Зеленый контейнер»), 5 сюжетаў тэлевізійных выступаў і 1 выступу на радыё. Вынікі даследаванняў пацверджаны сям'ю актамі ўкаранення. З'яўляецца лаўрэатам стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь таленавітым маладым вучоным (2024 год), кіраўніком паспяхова завершаных гаспадарча-дагаворных навукова-даследчых работ і праектаў БРФФД Навука-М (2018–2020 гады і 2021–2023 гады), а таксама ўдзельнікам рэспубліканскіх і міжнародных мерапрыемстваў, сярод якіх:
1. навукова-адукацыйная экспедыцыя «Арктычны плывучы ўніверсітэт–2021», арганізаваная Федэральнай дзяржаўнай аўтаномнай адукацыйнай установай вышэйшай адукацыі «Паўночны (Арктычны) федэральны ўніверсітэт імя М.В. Ламаносава» (ПАФУ імя М.В. Ламаносава), горад Архангельск, Расійская Федэрацыя (2021 г.);
2. міжнародны экспедыцыйны праект «Камчатка: Паўночна-заходняе вогненнае кальцо», горад Петрапаўлаўск-Камчацкі, Расійская Федэрацыя (2022 г.);
3. рэспубліканскі маладзёжны праект «100 ідэй для Беларусі», горад Мінск, Рэспубліка Беларусь (2023 г.);
4. міжнародны форум маладых вынаходнікаў і іннаватараў «Тэхналогіі, абарона і развіццё», горад Вялікі Ноўгарад, Расійская Федэрацыя (2023 г.);
5. ΧΧΙ міжнародная экалагічная акцыя «Выратаваць і захаваць» у рамках ΙΙ Адкрытага злёту эка- і зааваланцёраў, эксперт, горад Ніжнявартаўск, Расійская Федэрацыя (2024 г.).
Стаж навукова-педагагічнай працы складае 10 гадоў.