МАРЗАН Сяргей Андрэевiч

Прарэктар па вучэбнай працы
Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна,
кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт

Кантактная інфармацыя

Адрас:

г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, каб. № 217/1, 224016

Тэлефон:

(+ 375 0162) 37-01-27

E-mail:

marzans@brsu.by

Кароткая біяграфія

Нарадзіўся 19 лютага 1976 года у вёсцы Моталь Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. У 1998 годзе скончыў матэматычны факультэт Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна. У 1998–2002 гадах – асістэнт кафедры вышэйшай матэматыкі. У 2002–2005 гадах – аспірант кафедры тэорыі функцый Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 2005 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю. У 2005–2007 гадах – дацэнт кафедры вышэйшай матэматыкі. З 2007 года – загадчык кафедры матэматычнага мадэлявання. У 2011 годзе прызначаны прарэктарам па вучэбнай працы Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна. У 2014–2019 гадах – першы прарэктар Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна. У 2022 годзе зноў прызначаны першым прарэктарам Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна. У 2024 годзе заняў пасаду прарэктара па вучэбнай працы Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна.

Навуковая дзейнасць

Аўтар каля 70 навуковых і вучэбна-метадычных работ. У кандыдацкай дысертацыі даследаваў пытанні існавання і адзінасці рашэнняў краявых задач для дыферэнцыяльных ураўненняў з дробавымі вытворнымі Рымана-Лiўвiля і Капуто.

Навуковыя інтарэсы

  • Аператары дробавага інтэгра-дыферэнцыявання і іх прыкладаннi.
  • Інфармацыйныя тэхналогіі ў адукацыі.

Google