-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя маладых вучоных
15 мая 2020 года праводзіцца XXII Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя маладых вучоных.
Адрас | 224016, г. Брэст, б-р Касманаўтаў, 21, БрДУ імя А. С. Пушкіна |
Тэлефоны | +375 (162) 21-92-43, +375 (33) 355-97-10 (адказны сакратар – Ільютчык Анастасія Іванаўна) |
inovac@brsu.by |
Да ўдзелу запрашаюцца маладыя навукоўцы (да 30 гадоў, якія не маюць вучонай ступені), што атрымалі самастойныя навуковыя вынікі, вартыя публікацыі. Публікацыі – па выніках выступленняў на секцыйных пасяджэннях. Удзел у канферэнцыі бясплатны. Рабочыя мовы канферэнцыі – руская, беларуская.
Для ўдзелу ў канферэнцыі неабходна адправіць да 10 красавіка 2020 г. у раздрукаваным варыянце (абавязкова) (па паштовым штэмпелі):
- матэрыялы, падпісаныя аўтарам і навуковым кіраўніком (заверыць подпіс кіраўніка)
- заяўку (на кожнага суаўтара – асобна)
У выглядзе прымацаванага файла накіроўваць на e-mail: inovac@brsu.by (абавязкова запрасіць пацверджанне прачытання) толькі матэрыялы. Назва файла павінна ўтрымліваць прозвішча, нумар секцыі, абрэвіятуру ўстановы, напрыклад: Петров_3_БрГУ.doc або Петров_Сидоров_3_БрГУ.doc
Ад кожнага аўтара/суаўтара прымаюцца толькі адны матэрыялы. Колькасць суаўтараў – не больш за два.
Усе матэрыялы рэцэнзуюцца. Крытэрыі адбору – навізна, навуковая, метадычная, практычная значнасць тэмы. Адхіленыя матэрыялы не вяртаюцца. Аўтары матэрыялаў, якія атрымалі станоўчую рэцэнзію, будуць запрошаныя для ўдзелу ў канферэнцыі.
Напрамкі канферэнцыі
- Прырода, насельніцтва, гаспадарка
- Фізіка і астрафізіка
- Псіхалогія
- Сучасныя метады і тэхналогіі матэматыкі і інфарматыкі
- Сучасныя праблемы біялогіі і хіміі
- Актуальныя праблемы эканомікі і права
- Гісторыя, гістарыяграфія, крыніцазнаўства
- Актуальныя праблемы мовазнаўства і літаратуразнаўства
- Фізічная культура, спорт і алімпійскі рух
- Актуальныя праблемы педагогікі
Аргкамітэт
Старшыня аргкамітэта | |
---|---|
Будзько А. Я. | кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт, прарэктар па навуковай працы |
Члены аргкамітэта | |
---|---|
Манахаў В. С. | доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар, прафесар кафедры алгебры і геаметрыі ГДУ імя Францыска Скарыны; |
Новікаў С. Я. | кандыдат гістарычных навук, дацэнт, загадчык кафедры гісторыі сусветнай культуры і турызму Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта; |
Плакс Д. П. | кандыдат геолага-мінералагічных навук, дацэнт кафедры горных работ Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта; |
Сальнікава К. Г. | кандыдат філалагічных навук, дацэнт, намеснік дэкана па навуковай працы факультэта замежных моў; |
Бурык А. А. | кандыдат гістарычных навук, дэкан гістарычнага факультэта; |
Займіст Г. I. | кандыдат філасофскіх навук, дацэнт, намеснік дэкана па навуковай працы юрыдычнага факультэта. |