Перспектыўны кадравы рэзерв і адораная моладзь

Сістэматычна ва ўніверсітэце праводзіцца праца з таленавітай студэнцкай моладдзю, уключанай у перспектыўны кадравы рэзерв, банк дадзеных адоранай моладзі. За кожным студэнтам замацоўваецца куратар з ліку прафесарска-выкладчыцкага складу. Сумесна з куратарамі студэнты складаюць план індывідуальнага развіцця. З мэтай садзейнічання кар’ернаму росту таленавітай моладзі на працягу навучальнага згодна з планам мерапрыемстваў па працы з перспектыўным кадравым рэзервам і адоранай моладдзю з ліку навучэнцаў праводзяцца розныя мерапрыемствы. Навучэнцы, уключаныя ў перспектыўны кадравы рэзерв і банк дадзеных адоранай моладзі, сістэматычна ўдзельнічаюць у мерапрыемствах, якія праводзяцца Брэсцкім аблвыканкамам, гарвыканкамам. Вядзецца актыўнае далучэнне навучэнцаў да навуковай дзейнасці: удзел у канферэнцыях, конкурсах, семінарах рознага ўзроўню. Зараз ва ўніверсітэце навучаюцца 13 студэнтаў (з іх 2 аспіранты), якія знаходзяцца ў банку дадзеных адоранай моладзі, і 33 студэнты залічаны ў перспектыўны кадравы рэзерв універсітэта (з іх 7 знаходзяцца ў кадравым рэзерве Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта).

Адораная моладзь

Перспектыўны кадравы рэзерв з ліку студэнтаў

Стыпендыі

Парадак вылучэння кандыдатур для прызначэння стыпендый Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, імянных стыпендый і персанальных стыпендый Савета ўстановы адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна» (зацв. 12.02.2018)