-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Выкананне НДВК(Т)П
Штогод выкладчыкі ўніверсітэта ўдзельнічаюць у выкананні навукова-даследчых, доследна-канструктарскіх і доследна-тэхналагічных прац (НДК(Т)П), якія фінансуюцца з розных крыніц, а таксама выконваюцца выладчыкамі за кошт другой паловы працоўнага дня і парадак выканання якіх вызначаны Дзяржаўным стандартам Рэспублікі Беларусь СТБ 1080-2011 Парадак выканання НДП і Пастанова ДКНТ № 12 ад 26.07.2013 (форма дагавора, ТЗ, КП).
Навукова-даследчыя працы (НДП) выконваюцца па дагаворах з Беларускім рэспубліканскім фондам фундаментальных даследаванняў (БРФФД), па заданнях дзяржаўных праграм навуковых даследаванняў, па дагаворах з Міністэрствам адукацыі (студэнцкія і аспіранцкія гранты), а таксама па дагаворах з заказчыкамі. Выконваюцца таксама сумесныя праекты БРФФД і Міністэрства адукацыі, міжнародныя праекты (беларуска-сербскі, беларуска-расійскі і інш.).
Навукова-даследчыя працы з нумарам дзяржрэгістрацыі, якія выконваюцца ў БрДУ імя А. С. Пушкіна
Дзяржаўная рэгістрацыя НДП
Навукова-даследчыя, доследна-канструктарскія і доследна-тэхналагічныя работы, якія выконваюцца ва ўніверсітэце, падлягаюць дзяржаўнай рэгістрацыі, якая ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 мая 2006 г. № 356 «Аб дзяржаўнай рэгістрацыі навукова-даследчых, доследна-канструктарскіх і доследна-тэхналагічных прац».
Згодна з пунктам 4 Палажэння арганізацыя-выканаўца для дзяржаўнай рэгістрацыі навукова-даследчых, доследна-канструктарскіх і доследна-тэхналагічных прац (далей – НДВК(Т)П, ВК (Т)П) у двухмесячны тэрмін ад даты заключэння дагавора на іх выкананне (выхаду загада кіраўніка арганізацыі-выканаўцы аб выкананні працы структурным падраздзяленнем такой арганізацыі) накіроўвае ў ДУ «БелІСА» рэгістрацыйную карту: інструкцыя для запаўнення рэгістрацыйнай карты (РК).
Падрыхтоўка справаздач аб НДП
Справаздача аб НДП – дакумент, які змяшчае сістэматызаваныя дадзеныя аб навукова-даследчай працы, апісвае стан навукова-тэхнічнай праблемы, працэс, вынікі навукова-тэхнічнага даследавання. Па выніках выканання НДП складаецца заключная справаздача аб працы ў цэлым.
Справаздача афармляецца ў адпаведнасці з ДАСТ 7.32-2017.
Стандарт устанаўлівае агульныя патрабаванні да структуры і правіл афармлення справаздач аб навукова-даследчых, праектна-канструктарскіх, канструктарска-тэхналагічных і праектна-тэхналагічных прац.
- Інструкцыя па запаўненні інфармацыйнай карты (IК)
- Інструкцыя па запаўненні рэкламна-тэхнічнага апісання навукова-тэхнічнай прадукцыі (РТА)