-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Прыезд і рэгістрацыя
Пра рашэнне аб прыёме ў БрДУ імя А. С. Пушкіна інфармуюцца ўсе абітурыенты, ім высылаюцца запрашэнні на вучобу і аказваецца дапамога ў атрыманні ўязных віз у консульскіх аддзелах пасольстваў Рэспублікі Беларусь у іх краіне.
Афармленне вучэбнай візы
Вучэбную візу можна аформіць у замежным дыпламатычным прадстаўніцтве Рэспублікі Беларусь ў краіне Вашага пражывання або ў Нацыянальным аэрапорце “Мінск”. Патрабаванні да дакументаў на атрыманне візы могуць быць рознымі для розных краін. Падрабязную інфармацыю аб працэдуры атрымання вучэбнай візы ў Вашым рэгіёне можна атрымаць на сайце Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
Прыезд у Рэспубліку Беларусь
Трапіць у Беларусь можна самалётам (рэкамендуем кампаніі БелАвія, Аэрафлот, Люфтганза) або па чыгунцы. Даведацца расклад руху цягнікоў можна на сайце Беларускай чыгункі.
Трэба ўлічваць, што Нацыянальны аэрапорт “Мінск” знаходзіцца за 50 кіламетраў ад горада Мінска. У цэнтр Мінска Вы можаце прыехаць на таксі (~30 долараў ЗША) або рэйсавым аўтобусам (~3 долары ЗША).
З Нацыянальнага аэрапорта “Мінск” неабходна дабрацца да горада Брэста, зручней за ўсё гэта зрабіць цягніком або аўтобусам.
Не забудзьце праінфармаваць супрацоўнікаў аддзела міжнародных сувязей аб меркаванай даце прыезду ў Рэспубліку Беларусь па тэлефоне +375 162 21-06-68 ці па электроннай пошце int@brsu.by
На працягу першага месяца пасля ўезду ў Рэспубліку Беларусь абітурыенты з ліку замежных грамадзян абавязаны прад’явіць у прыёмную камісію ўніверсітэта наступныя дакументы:
- пашпарт (нацыянальны і міжнародны);
- копію нацыянальнага пашпарта;
- копію перакладу міжнароднага пашпарта (завераную натарыяльна);
- копію пасведчання аб нараджэнні;
- арыгінал пасведчання (дакумента) аб адукацыі з указаннем прадметаў, якія вывучаліся, і атрыманых па іх адзнак (балаў) – пры ўмове прызнання ў вызначаным парадку дадзеных дакументаў у Рэспубліцы Беларусь;
- сертыфікат аб адсутнасці ВІЧ-інфекцыі (з краіны знаходжання);
- медыцынская даведка аб стане здароўя (з краіны знаходжання);
- прайсці абавязковае медыцынскае абследаванне (па накіраванні ўніверсітэта), якое пацвярджае адсутнасць медыцынскіх супрацьпаказанняў да навучання ў Рэспубліцы Беларусь.
Да пералічаных дакументаў, калі яны на замежнай мове, адначасова дадаецца іх пераклад на беларускую ці рускую мову, засведчаны натарыяльна.
Афармленне рэгістрацыі пасля прыбыцця ў Рэспубліку Беларусь
ЗВЯРНІЦЕ ЎВАГУ! На працягу 10 дзён з моманту ўезду ў Рэспубліку Беларусь Вам у абавязковым парадку неабходна прайсці працэдуру рэгістрацыі па месцы пражывання. Для гэтага звярніцеся ў аддзел міжнародных сувязей.