vk
instagram
instagram

У адпаведнасці з рашэннем Вучонага савета БДПІ імя А.С.Пушкіна ад 28.09.1994 г. і загадам рэктара інстытута № 736-к ад 07.10.1994 г. быў створаны факультэт замежных моў, які ажыццяўляў падрыхтоўку настаўнікаў па наступных спецыяльнасцях: “Англійская мова і беларуская мова і літаратура”, “Руская мова і літаратура і англійская мова”, “Беларуская мова і літаратура і англійская мова”, “Беларуская мова і літаратура і нямецкая мова”, “Англійская мова”, “Нямецкая мова”.

ФАКУЛЬТЭТ СЁННЯ

460 5 3
студэнтаў першай ступени
вышэйшай адукацыі
адукацыйных праграм кафедры, якія ажыццяўляюць
падрыхтоўку спецыялістаў

У 2013 годзе праведзена рэструктурызацыя факультэта, у выніку якой створаны: кафедра англійскай філалогіі, кафедра нямецкай філалогіі, кафедра лінгвадыдактыкі. З 01.09.2016 г. у структуру факультэта інтэгравана кафедра замежных моў. У 2017 годзе праведзена аптымізацыя структуры факультэта: утворана кафедра нямецкай філалогіі і лінгвадыдактыкі. У структуру факультэта ўключаны наступныя падраздзяленні: кафедра англійскай філалогіі, кафедра нямецкай філалогіі і лінгвадыдактыкі, кафедра замежных моў, міжкафедральны вучэбны кабінет. На факультэце навучаецца 460 студэнтаў, з якіх 64 замежныя, і 10 магістрантаў. Падрыхтоўку будучых спецыялістаў забяспечваюць 16 кандыдатаў навук, 2 прафесары, 1 доктар навук.

На факультэце створана сучасная інфраструктура, у прыватнасці, кампетэнтнасны цэнтр абсталяваны сістэмай PolyCom, якая дазваляе рэалізоўваць сеткавае педагагічнае ўзаемадзеянне з універсітэтамі-партнёрамі (інтэрактыўныя лекцыі ў сеціве, міжнародныя вебінары, навуковыя вэб-канферэнцыі). Функцыянуюць мультымедыйныя лінгафонныя і камп’ютарныя класы, міжкафедральны вучэбны кабінет і інш.

Выкладчыкі факультэта актыўна займаюцца навуковай дзейнасцю. Традыцыйным для структурнага падраздзялення з’яўляецца правядзенне міжнародных і рэспубліканскіх навукова-практычных канферэнцый. Актыўна і вынікова займаюцца навукай і студэнты факультэта. У 2013–2019 гг. на Рэспубліканскім конкурсе студэнцкіх навуковых работ 27 прац студэнтаў і магістрантаў факультэта замежных моў атрымалі катэгорыі, з іх шэсць – першую.

Адным з мэтавых прыярытэтаў факультэта з’яўляецца інтэграцыя ў Еўрапейскую прастору вышэйшай адукацыі. Студэнты факультэта замежных моў актыўна ўдзельнічаюць у еўрапейскіх праграмах акадэмічнай мабільнасці “Эразмус+”, “EMBER”, DAAD (вучацца ва ўніверсітэтах  Італіі, Польшчы, Грэцыі, Іспаніі, Літвы, Германіі). Факультэтам заключаны дамовы аб супрацоўніцтве з Вышэйшай педагагічнай школай г. Вайнгартэна (Германія), Вышэйшай педагагічнай гімназіяй г. Кройцлінгена (Швейцарыя). У 2014–2019 гг. 12 студэнтаў факультэта прайшлі пераддыпломныя практыкі і рэалізавалі праграмы “ўключанага” навучання ў названых вышэй навучальных  установах.

Выкладчыкі кафедраў актыўна распрацоўваюць вучэбна-метадычныя комплексы ў адпаведнасці са стандартамі трэцяга пакалення (“Мова СМІ”, “Дыскурс-аналіз”, “Дыскурсіўная практыка”, “”Федэральныя землі Германіі”, “Лінгвістыка паэтычнага тэксту”, “Стылістыка” і інш.).

Гонарам факультэта замежных моў з’яўляецца валанцёрскі атрад студэнтаў-перакладчыкаў “LINGUA” – адзін з лепшых валанцёрскіх студэнцкіх атрадаў Рэспублікі Беларусь (забяспечвае перакладчыцкае суправаджэнне на міжнародных творчых фестывалях, напрыклад, “Белая Вежа”, міжнародных спаборніцтвах, напрыклад, на чэмпіянатах свету па веславанні, хакеі і інш.).

Па ініцыятыве студэнцкага самакіравання створана афіцыйная група факультэта замежных моў у сацыяльнай сетцы “Укантакце”. Традыцыйнымі для факультэта з’яўляюцца такія мерапрыемствы, як “Арт-сесія”, “Міс Вясна”, акцыя “Каляднае цяпло”, “Лінгвістычны КВЗ”, “Форум-тэатр” і інш.

Выпускнікі факультэта надзвычай запатрабаваны на рынку працы ўстановамі сферы адукацыі, рэзідэнтамі Парку высокіх тэхналогій і інш.

Принадлежность к структурным подразделениям: 
Принадлежность к структурным подразделениям: 
vk
instagram
instagram

Адрас

224016 Беларусь, Брэст, вул. Міцкевіча, 28

Тэлефон

(+375 162) 21-48-53,
(+375 162) 21-71-27

E-mail

foreign@brsu.by

Принадлежность к структурным подразделениям: