Кафедра біялагічных і хімічных тэхналогій

Кафедра біялагічных і хімічных тэхналогій была ўтворана 02.09.2024 г. аб'яднаннем кафедры батанікі і экалогіі і кафедры заалогіі, генетыкі і хіміі згодна з пастановай Савета ўніверсітэта ад 08.05.2024 г.

Спецыяльнасці

  • Біяэкалогія
  • Біялогія і хімія
  • Прыродазнаўчая адукацыя (біялогія і хімія)
  • Біялогія
  • Біялогія (магістратура)
  • Прыродазнаўчая адукацыя (магістратура)

На кафедры ажыццяўляецца падрыхтоўка навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі (аспірантура) па спецыяльнасцях «Біяхімія», «Батаніка».

Асноўныя напрамкі навуковых даследаванняў

  • Выкарыстанне аб'ектаў культурнай і дзікарослай флоры Бугска-Палескага рэгіёна ў адукацыйным працэсе;
  • Ацэнка перагнойнага стану і біялагічнай актыўнасці глеб урбанізаваных тэрыторый з рознай тэхнагеннай нагрузкай;
  • Распрацоўка практычных рэкамендацый па павышэнні біялагічнай актыўнасці і зніжэнні фітатаксічнасці глеб урбанізаваных тэрыторый;
  • Фенольныя злучэнні і антыаксідантная актыўнасць пладоў роду Vitis L. ва ўмовах паўднёвага захаду Беларусі;
  • Кампазіцыйныя магнезіяльныя звязальныя, карозія жалезабетонных вырабаў.
Принадлежность к структурным подразделениям: 

Выкладчыцкі склад кафедры

Навучальна-дапаможны склад кафедры

Принадлежность к структурным подразделениям: 

 Адрас

бульвар Касманаўтаў, 21, кабінеты № 524, № 428, г. Брэст, 224016

 Тэлефон

(+375 162) 21-70-41

 E-mail

biochemt@brsu.by

Принадлежность к структурным подразделениям: