-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
III міжнародная студэнцкая навуковая канферэнцыя «Слова ў мове, маўленні, тэксце»
17 мая 2019 г. у межах Дзён славянскага пісьменства і культуры ў БрДУ імя А.С. Пушкіна адбылася III міжнародная студэнцкая навуковая канферэнцыя «Слова ў мове, маўленні, тэксце», арганізаваная кафедрай агульнага і рускага мовазнаўства. У гэтым годзе канферэнцыя была прысвечана 1000-годдзю горада Брэста, таму яе адкрываў верш Віктара Гарадзея «Адкуль Бярэсце», які пранікнёна прачытала вучаніца 8 класа сярэдняй школы № 15 г. Брэста (філіял кафедры агульнага і рускага мовазнаўства) Кацярына Гудзей. Рыгор Пракопчык, студэнт II курса філалагічнага факультэта, удзельнік вакальнай студыі «Ступені» БрДУ імя А.С. Пушкіна, выканаў беларускую народную песню «Гуканне вясны», а затым прагучала прызнанне ў любові гораду-юбіляру «Мой Брэст падобны аркестру» ад пераможцы адкрытага ўніверсітэцкага конкурсу прамоўніцкага майстэрства «Майстар Слова – 2019» Зараны Ярмалюк (студэнтка ІІ курса філалагічнага факультэта).
У гэтым годзе ўпершыню кафедра агульнага і рускага мовазнаўства дала магчымасць выступіць на міжнароднай студэнцкай канферэнцыі пераможцам завочнай алімпіяды «Крокі ў лінгвістыку». На ўрачыстым адкрыцці канферэнцыі навучэнцы педагагічных класаў Брэсцкай вобласці атрымалі заслужаныя дыпломы, медалі і прызы.
Загадчык кафедры, кандыдат філалагічных навук, дацэнт Вольга Барысаўна Пераход ва ўступным слове расказала пра разнастайныя формы студэнцкага навуковага жыцця, дасягненні студэнтаў БрДУ імя А.С. Пушкіна ў гэтай сферы. Вольга Барысаўна цёпла прывітала ўдзельнікаў канферэнцыі, асабліва яе гасцей.
Праграма канферэнцыі ўключала 153 даклады, 5 з якіх прагучалі на пленарным пасяджэнні. Удзельнікамі навуковага мерапрыемства сталі студэнты, школьнікі (пераможцы алімпіяды), магістранты, аспіранты, маладыя выкладчыкі з 25 навучальных і навуковых устаноў Рэспублікі Беларусь, Расійскай Федэрацыі, Украіны, Рэспублікі Польшча.
На пленарным паседжанні прагучалі даклады па ўсіх напрамках праблемнага поля канферэнцыі. Аб слове як сродку выражэння моўнай асобы, а таксама аб значнасці моўнай адзінкі ў структуры і семантыцы тэксту расказала Анастасія Куншцель (БрДУ імя А.С. Пушкіна) у дакладзе «Ад’ектыўная палітра паэтычных твораў Ганны Ахматавай» (навуковы кіраўнік – дацэнт кафедры агульнага і рускага мовазнаўства кандыдат філалагічных навук А.Ю. Яніцкая). Цікавыя факты аб анамастыконе Брэсцкай вобласці слухачы пачулі з даклада «Вербалізацыя фонавых ведаў у прэцэдэнтных эргавіконімах Брэстчыны» Яны Ладуцька (БрДУ імя А.С. Пушкіна, навуковы кіраўнік – дацэнт кафедры агульнага і рускага мовазнаўства кандыдат філалагічных навук Л.А. Гадуйка). Магістрант спецыяльнасці «Журналістыка» БрДУ імя А.С. Пушкіна Антон Папоў асвятліў тэму «Брэст і Брэстчына ў мове, літаратуры, гісторыі, культуры», расказаўшы аб аўтарскім праекце В. Сарычава «У пошуках страчанага часу» (навуковы кіраўнік – дацэнт кафедры рускай літаратуры і журналістыкі кандыдат філалагічных навук С.С. Клундук). Тэма «Слова і гісторыка-культурны кантэкст» была па-рознаму раскрыта ў дакладзе госці з БДУ Настассі Цюшкевіч «Моладзевы слэнг у сучаснай лінгвістыцы» (навуковы кіраўнік – дацэнт кафедры медыялінгвістыкі і рэдагавання кандыдат філалагічных навук С.В. Зелянко) і ў даследаванні студэнткі выпускнога курса філалагічнага факультэта нашага ўніверсітэта Анастасіі Юнаш «Канцэпт «дом» у моўнай свядомасці рускіх (па матэрыялах інтэрнэт-рэсурсаў)» (навуковы кіраўнік – загадчык кафедры агульнага і рускага мовазнаўства кандыдат філалагічных навук В.Б. Пераход).
У другой палове дня праца канферэнцыі працягнулася на пасяджэннях шасці секцый (9 падсекцый), дзе прагучалі шматлікія даклады і адбыліся плённыя дыскусіі. Вынікам навуковага мерапрыемства стане зборнік матэрыялаў.
А ў суботу, 18 мая, для гасцей канферэнцыі былі арганізаваны цікавыя экскурсіі па горадзе і крэпасці.
Фелькіна В.А., кандыдат філалагічных навук,
дацэнт кафедры агульнага і рускага мовазнаўства