-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
«Крокі ў лінгвістыку 2018–2019»
17 мая 2019 года адбылося ўзнагароджанне пераможцаў завочнай алімпіяды па рускай мове для вучняў «Крокі ў лінгвістыку» 2018–2019 гг., арганізаванай кафедрай агульнага і рускага мовазнаўства Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна. У алімпіядзе прынялі ўдзел старшакласнікі з Брэста, Пінска, Баранавічаў, Камянецкага, Столінскага, Пружанскага, Іванаўскага, Ляхавіцкага, Пінскага і Баранавіцкага раёнаў.
Абсалютным пераможцам стаў Арцём Долмат (ДУА «Сярэдняя школа № 8 г. Пінска», 11 клас), які набраў 82,5 бала са 100.
1 месца падзялілі 4 удзельнікі з вынікам вышэй за 70 балаў (71,75–75,75):
- Вікторыя Вольф (ДУА «Гарадзішчанская сярэдняя школа імя М.А. Скіпара Баранавіцкага раёна», 11 клас);
- Вольга Кульчыцкая (ДУА «Пінкавіцкая сярэдняя школа імя Якуба Коласа», 11 клас);
- Анастасія Новак (ДУА «Сярэдняя школа № 16 г. Пінска», 10 клас);
- Анастасія Пурчал (ДУА «Ліцэй № 1 імя А.С. Пушкіна г. Брэста», 10 клас).
2 месца занялі 5 навучэнцаў з вынікам вышэй за 60 балаў (62,65–66,5):
- Марыя Калядзюк (Амелянецкая сярэдняя школа Камянецкага раёна, 9 клас);
- Анастасія Пілецкая (ДУА «Гімназія г. Іванава», 10 клас);
- Таццяна Пашкевіч (ДУА «Сярэдняя школа № 3 г. Століна», 10 клас);
- Таццяна Грышчук (ДУА «Сярэдняя школа № 3 г. Століна», 10 клас);
- Іван Мазурук (Амелянецкая сярэдняя школа Камянецкага раёна, 9 клас).
3 месца падзялілі 5 удзельнікаў, якія набралі больш за 50 балаў (50,25–58,25):
- Ірына Вандзіч (ДУА «Сярэдняя школа № 3 г. Століна», 10 клас);
- Крысціна Вабішчэвіч (ДУА «Сярэдняя школа № 3 г. Століна», 10 клас);
- Ульяна Стахавец (ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. Століна», 10 клас);
- Уладзіслава Сіманава (ДУА «Сярэдняя школа № 15 г. Брэста», 11 клас);
- Ганна Лукашук (ДУА «Сярэдняя школа № 15 г. Брэста», 11 клас).
Пераможцам алімпіяды была дадзена магчымасць выступіць з дакладам на Міжнароднай студэнцкай навуковай канферэнцыі «Слова ў мове, маўленні, тэксце», прысвечанай 1000-годдзю горада Брэста, на адкрыцці якой і адбылася цырымонія ўзнагароджання. Навучэнцы педагагічных класаў Брэсцкай вобласці атрымалі заслужаныя дыпломы, медалі і прызы, а пяцёра з іх скарысталіся магчымасцю апрабаваць свае першыя навуковыя пошукі на канферэнцыі міжнароднага ўзроўню. Мабыць, гэты вопыт аказаўся важнейшым за прызы і медалі.
Школьнікі былі рады пабываць у сценах найстарэйшай вышэйшай установы Брэсцкай вобласці, наведаць цудоўны Зімовы сад нашага ўніверсітэта. Магчыма, для кагосьці з іх ужо вельмі хутка БрДУ імя А.С. Пушкіна стане alma mater.
Фелькіна В.А., кандыдат філалагічных навук,
дацэнт кафедры агульнага і рускага мовазнаўства