-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
IV Рэспубліканская студэнцкая навукова-практычная канферэнцыя «Крок у навуку»
23 мая 2019 года на псіхолага-педагагічным факультэце адбылася IV Рэспубліканская студэнцкая навукова-практычная канферэнцыя «Крок у навуку», арганізатарам якой выступіла кафедра агульнаадукацыйных дысцыплін і методык іх выкладання. У працы канферэнцыі прынялі ўдзел школьнікі, студэнты і магістранты з пяці абласцей Рэспублікі Беларусь.
На пленарным пасяджэнні выступілі з прэзентацыямі сваіх праектаў і дакладамі пераможцы конкурсу навуковых праектаў «Адкрываючы свет педагагічнай прафесіі», які праводзіўся сярод навучэнцаў 10–11-х класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі Брэсцкай вобласці.
Гарманічнае і таленавітае выступленне музычнага калектыву студэнтаў пад кіраўніцтвам Л.А. Захарчук не засталося незаўважаным і выклікала шквал апладысментаў.
З дакладамі і прэзентацыямі выступалі і нашы туркменскія студэнты. Цікава і змястоўна падала свой даклад на тэму «Асаблівасці і праяўленні соцыяфобіі ў экстравертаў і інтравертаў» Зохрэ Аннамаўламава, студэнтка 2-га курса філалагічнага факультэта (кіраўнік К.М. Сіда).
Характэрна, што для некаторых выступоўцаў удзел у канферэнцыі ўжо стаў свайго роду традыцыяй. Навучэнцы сярэдняй школы № 111 г. Мінска (Нікіцін Раман, Сабалько Аляксей, Сувораў Максім) пад кіраўніцтвам настаўніка Курыловіча Мікалая Юр’евіча неаднаразова прымалі ўдзел у канферэнцыі, атрымліваючы дыпломы за лепшыя даклады. Сабалько Аляксей пасля стаў студэнтам адной з мінскіх ВНУ. На думку М.Ю. Курыловіча, удзел у такой канферэнцыі дапамагае навучэнцам далучыцца да педагагічнай прафесіі, асобасна пасталець і раскрыць у сабе патэнцыял даследчыка.
На пленарным пасяджэнні «засвяціўся» з дакладам на тэму «Пустазелле Прыбужжа» і самы малады ўдзельнік канферэнцыі – Бідзюра Назар, вучань 4-га класа сярэдняй школы в. Вістычы Брэсцкага раёна (кіраўнік Ю.С. Шчарбакова).
Удзельнікі канферэнцыі адзначылі, што яна пакінула пазітыўны след у іх душы. Вучні выказалі свой намер паступіць у далейшым у Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна на псіхолага-педагагічны, юрыдычны факультэты і факультэт замежных моў. На думку навучэнцаў, арганізацыя і правядзенне такіх мерапрыемстваў спрыяе падтрыманню у іх удзельнікаў цікавасці да педагагічнай прафесіі і адкрыцця абшараў для пазнання і даследаванняў.
А.В. Севярын, кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт,
намеснік дэкана псіхолага-педагагічнага факультэта па навуковай працы