-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Наймудрэйшая з усіх прафесій з назвай гордай – педагог!
23 мая 2019 года на псіхолага-педагагічным факультэце прайшло ўзнагароджанне пераможцаў конкурсу навуковых праектаў «Адкрываючы свет педагагічнай прафесіі», арганізатарам якога выступіла кафедра агульнаадукацыйных дысцыплін і методык іх выкладання. Конкурс праводзіўся сярод вучняў 10–11-х класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі Брэсцкай вобласці з мэтай папулярызацыі прафесіі педагога, а таксама для выяўлення і падтрымкі навучэнцаў, арыентаваных на атрыманне педагагічнай прафесіі.
Удзельнікі расказвалі аб слаўных педагагічных сем’ях, чыя працоўная дзейнасць была прысвечана педагогіцы, аб дзіўным педагагічным вопыце, набытым на працягу некалькіх пакаленняў; вывучалі асаблівасці ўяўленняў настаўнікаў і вучняў старэйшых класаў аб іміджы настаўніка; падалі сваё бачанне будучай школы; разважалі аб павышэнні прэстыжу педагагічнай адукацыі; гаварылі аб павышэнні пазнавальнай цікавасці вучняў праз выкарыстанне на ўроках IT-тэхналогій і інш.
Ацэнка конкурсных матэрыялаў ажыццяўлялася па такіх крытэрах, як актуальнасць і значнасць тэмы, глыбіня даследавання праблемы, выразнасць выкладу ўласных думак, яркасць ідэі і арыгінальнасць яе ўвасаблення, якасць афармлення тэксту работы і прэзентацыі.
Дыпломам I ступені адзначана вучаніца 10-га класа ДУА «Ліцэй г. Жабінкі» Соф’я Санюк (навуковы кіраўнік праекта – намеснік дырэктара па выхаваўчай працы Л. Я. Прановіч).
Дыплом II ступені атрымала вучаніца 10-га класа ДУА «Сярэдняя школа № 13 г. Брэста імя В. І. Хована» Дар’я Жаркова (навуковы кіраўнік праекта – галоўны архітэктар Брэсцкая вобласці А. У. Жаркоў).
Дыпломамі III ступені ўзнагароджаны вучаніца 10-га класа ДУА «Сярэдняя школа № 5 г. Брэста» Юлія Навуменка (навуковы кіраўнік праекта – настаўнік рускай мовы і літаратуры Ж. І. Бадрэўская) і вучаніца 11-га класа ДУА «Сярэдняя школа № 13 г. Брэста імя В. І. Хована» Юлія Дораш (навуковы кіраўнік – намеснік дырэктара па вучэбнай працы А. М. Агеевец).
Пераможцы конкурсу выступілі на пленарным пасяджэнні IV Рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі «Крок у навуку» з публічнай прэзентацыяй сваіх навуковых праектаў.
Выказваем словы ўдзячнасці ўсім удзельнікам конкурсу за цікавыя, творчыя працы, кіраўнікам праектаў – за працу і веру ў поспехі вучняў, бацькам – за разуменне і падтрымку.
Жадаем пераможцам і ўсім удзельнікам конкурсу поспехаў на бясконцым шляху пазнання, правільнага выбару будучай прафесіі! Выказваем надзею, што цікавасць да педагагічнай прафесіі ва ўдзельнікаў конкурсу не згасне, і мы ўбачым іх сярод студэнтаў Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна.
Кафедра агульнаадукацыйных дысцыплін і методык іх выкладання