-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Рэспубліканская ўніверсіяда – 2019
Урачыстае адкрыццё Рэспубліканскай універсіяды – 2019 адбылося ў Футбольным манежы Брэста 16 мая. Сімвалічна, што гэта падзея праходзіла ў горадзе над Бугам у год яго 1000-годдзя, бо за сваю шматгадовую гісторыю Брэст падрыхтаваў шмат спартыўных чэмпіёнаў. Удзел у мерапрыемстве прымалі і навучэнцы БрДУ.
Старт студэнцкай універсіядзе далі ганаровыя госці. Намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама Генадзь Барысюк сказаў, што, дзякуючы дзяржаўнай палітыцы ў нашай краіне, у абласным цэнтры ўзведзена шмат спартыўных аб’ектаў, заняткі ў якіх дапамагаюць аматарам спорту пастаянна ўдасканальваць майстэрства, дасягаць прафесійнага ўзроўню і прадстаўляць рэспубліку на буйных спаборніцтвах.
Ключавым момантам у прывітанні Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Ігара Карпенкі стала думка аб тым, што развіццё студэнцкага спорту спрыяе фарміраванню рэзерву для спорту высокіх дасягненняў. Таксама ён падкрэсліў важнасць таго, што ў гэтыя дні на Брэстчыне праходзіць эстафета агню «Полымя свету» галоўнай мультыспартыўнай падзеі года ў Беларусі. Запальванне агню стала яркім момантам урачыстасці. Ён натхніў удзельнікаў універсіяды на дасягненне бліскучых вынікаў.
Віцэ-прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі, рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры Сяргей Рэпкін адзначыў важнасць спорту і спартыўных спаборніцтваў у жыцці сучаснага грамадства, а дэпутат Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь, кіраўнік Беларускай асацыяцыі студэнцкага спорту Аляксандр Багдановіч сказаў, што ўдзел у рэспубліканскай універсіядзе выпрацоўвае сілу волі і духу, фарміруе імкненне да сумленнай барацьбы і перамогі.
Пасля таго, як Рэспубліканскую студэнцкую ўніверсіяду – 2019 аб’явілі адкрытай, прагучаў гімн Беларусі. Затым адбыўся гістарычны момант – быў вынесены сцяг універсіяды. Яго перадалі Віцебску – гораду, які будзе прымаць адкрыццё студэнцкага спартыўнага форуму ў наступным годе.
Шмат авацый гледачоў гучала ў адрас пераможцаў і прызёраў Рэспубліканскай студэнцкай універсіяды – 2018, якім ва ўрачыстай абстаноўцы ўручылі дыпломы і кубкі. Установы былі ўзнагароджаны ў чатырох катэгорыях.
Цырымонія працягнулася гала-паказам. Нашы студэнты выканалі энергічны флэш-моб і жыццесцвярджальную кампазіцыю «Мы – маладыя».
Нагадаем, універсіяда для студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі ініцыявана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрствам спорту і турызму Рэспублікі Беларусь і Рэспубліканскім цэнтрам фізічнага выхавання і спорту навучэнцаў і студэнтаў.
Юлія Воўк, студэнцкі клуб