-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Спартыўнае свята «Дні спорту і здароўя»
З 14 па 26 лістапада ў нашым універсітэце прайшло традыцыйнае спартыўнае свята «Дні спорту і здароўя», арганізатарам якога стала кафедра фізічнай культуры. Многія мерапрыемствы прайшлі ў новым фармаце.
Найбольш значнымі на свяце можна назваць наступныя мерапрыемствы ўніверсітэцкага ўзроўню:
- Сустрэча студэнтаў універсітэта з футбалістамі-легіянерамі ФК «Дынама-Брэст». Зносіны студэнтаў і спартсменаў праходзілі на англійскай мове. Ініцыятарам сустрэчы стала выкладчык кафедры замежных моў Т.В. Краўчанка;
- Сумесна з камітэтам прафсаюзаў работнікаў універсітэта было праведзена першынства ўніверсітэта па настольным тэнісе сярод прафесарска-выкладчыцкага складу ўніверсітэта;
- Упершыню прайшла адкрытая алімпіяда па дысцыпліне «Фізічная культура» сярод студэнтаў няпрофільных спецыяльнасцей БрДУ імя А.С. Пушкіна, БрДТУ, навучэнцаў СШ № 9 г. Брэста.
Асноўнымі традыцыйнымі мерапрыемствамі міжфакультэцкага і факультэцкага ўзроўню былі наступныя:
- Турнір па валейболе сярод мужчынскіх каманд памяці А.Г. Гародніка (I месца – гістарычны факультэт; II месца – фізіка-матэматычны факультэт; III месца – юрыдычны факультэт);
- Міжфакультэцкі конкурс мультымедыя-прэзентацый «Здароўестваральныя тэхналогіі ў жыццядзейнасці чалавека»;
- Спартландыя паміж камандамі геаграфічнага факультэта, факультэта замежных моў і запрошаных гасцей – навучэнцаў Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага каледжа.
У рамках «Дзён спорту і здароўя» таксама прайшлі навукова-адукацыйныя мерапрыемствы. 25 лістапада адбылася IV рэгіянальная студэнцкая навукова-практычная канферэнцыя «Фізічная культура ў жыцці студэнта», у якой прынялі ўдзел больш за 140 навучэнцаў з БрДУ імя А.С. Пушкіна і БрДТУ, а таксама з Ваеннай Акадэміі РБ (г. Мінск). У рамках канферэнцыі была падрыхтавана навукова-практычная выстава «Вучэбна-метадычнае забеспячэнне вучэбнай дысцыпліны «Фізічная культура» – ад мінулага да сучаснасці». У гэты ж дзень прайшоў міжвузаўскі вучэбна-метадычны семінар «Праблемы выкладання дысцыпліны “Фізічная культура”» для выкладчыкаў кафедры фізічнай культуры БрДУ імя А.С. Пушкіна і кафедры фізічнага выхавання і спорту БрДТУ.
Акрамя гэтага, у рамках спартыўнага свята было праведзена больш за 15 майстар-класаў па фітнэсе, ёгу, пілатэсу, петанку, камандаўтварэнню, рухомых гульнях і інш.
Кафедра фізічнай культуры