-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
«Старт пакаленняў» у БрДУ імя А.С. Пушкіна
У перыяд з 18 па 20 мая 2017 года ва ўстанове адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна» праходзіў Адкрыты ўніверсітэцкі фестываль «Старт пакаленняў». Асноўная мэта фестывалю – садзейнічаць развіццю масавага фізкультурна-спартыўнага руху і фарміраванню здаровага ладу жыцця ў дзяцей дашкольнага ўзросту, іх бацькоў, навучэнскай моладзі і работнікаў навучальных устаноў. Кіраўніцтва падрыхтоўкай і правядзеннем спартыўных мерапрыемстваў ажыццяўлялі аргкамітэт фестывалю і кафедра фізічнай культуры ўніверсітэта.
Мерапрыемствы фестывальнай праграмы праводзіліся ў спартыўнай зале, плавальным басейне і аўдыторыі спартыўнага комплексу БрДУ імя А.С. Пушкіна, а таксама ў Парку культуры і адпачынку «1 Мая», спартыўным комплексе «Лакаматыў» і на футбольным полі ДУА «Сярэдняя школа № 9 г. Брэста». У фестывалі прынялі ўдзел больш за 70 чалавек: вучні ДУА «СШ № 9 г. Брэста», студэнты БрДТУ і БрДУ імя А.С. Пушкіна, работнікі працоўных калектываў установы аховы здароўя «Брэсцкая гарадская бальніца № 1» і РУП «Белпошта».
Праграма фестывалю ўключала наступныя фізкультурна-аздараўленчыя мерапрыемствы:
- Кубак БрДУ імя А.С. Пушкіна па футболе на прызы рэктара;
- Конкурс танцорак БрДУ імя А.С. Пушкіна і БрДТУ «Танцуюць усе!» у намінацыях «Міс Грацыя», «Міс артыстызм», «Зорка танцпола», «За волю да перамогі», «Прыз глядацкіх сімпатый»;
- Адкрытае першынства ўніверсітэта па вясновым лёгкаатлетычным кросе;
- Камбінаваная эстафета па плаванні;
- Адкрытае першынства па настольным тэнісе;
- Спаборніцтвы па баскетболе «Снайпер»;
- Дзяржаўны фізкультурна-аздараўленчы комплекс Рэспублікі Беларусь;
- Алімпіяда па здаровым ладзе жыцця;
- Сямейнае фізкультурна-аздараўленчае свята «Мама, тата, я – спартыўная сям’я».
Вясновы лёгкаатлетычны крос (традыцыйнае спаборніцтва, уключанае ў мерапрыемствы ўніверсітэцкай Спартакіяды) прайшоў 18 мая ў Парку культуры і адпачынку. У першынстве прынялі ўдзел больш за 100 студэнтаў розных факультэтаў БрДУ. Пераможцамі ў асабістым першынстве сталі:
-
Сярод дзяўчат:
- 1-е месца – Шыкела В. (студэнтка факультэта замежных моў);
- 2-е месца – Ярмалюк Я. (студэнтка факультэта фізічнага выхавання);
- 3-е месца – Дымар Н. (студэнтка сацыяльна-педагагічнага факультэта).
- Сярод юнакоў:
Пераможцамі і прызёрамі ў камандным заліку сталі:
-
Сярод дзяўчат:
- 1-е месца – факультэт фізічнага выхавання;
- 2-е месца – факультэт замежных моў;
- 3-е месца – гістарычны факультэт.
-
Сярод юнакоў:
- 1-е месца – факультэт фізічнага выхавання;
- 2-е месца – фізіка-матэматычны факультэт;
- 3-е месца – гістарычны факультэт.
Праграма Фізкультурна-аздараўленчага комплексу Рэспублікі Беларусь складаецца з 6 ступеняў, дыферэнцаваных па розных узроставых групах грамадзян ад 6 да 59 гадоў і старэйшых. Па выніках выканання праграмы на кожнай ступені былі вызначаны ўдзельнікі, якія паказалі найлепшыя вынікі.
-
Трэцяя ступень – для грамадзян 17-18 гадоў.
-
Прызёры сярод юнакоў:
- 1-е месца – Заруба Кірыл (студэнт БрДТУ);
- 2-е месца – Дзмітруковіч Максім (студэнт БрДТУ) і Рупека Яўген (студэнт гістарычнага факультэта БрДУ імя А.С. Пушкіна);
- 3-е месца – Ткачук Дзмітрый і Дробуш Аляксандр (студэнты БрДТУ).
-
Прызёры сярод дзяўчат:
- 1-е месца – Серада Марыя (студэнтка БрДТУ);
- 2-е месца – Натчук Алёна (студэнтка гістарычнага факультэта БрДУ імя А.С. Пушкіна);
- 3-е месца – Тарасава Яна (студэнтка гістарычнага факультэта БрДУ імя А.С. Пушкіна).
-
Прызёры сярод юнакоў:
-
Чацвёртая ступень – для грамадзян 19-22 гадоў.
-
Прызёры сярод юнакоў:
- 1-е месца – Кульба Аляксей (студэнт БрДУ імя А.С. Пушкіна);
- 2-е месца – Гумін Уладзіслаў (студэнт БрДУ імя А.С. Пушкіна);
- 3-е месца – Карнялюк Дзмітрый (студэнт БрДУ імя А.С. Пушкіна);
-
Прызёры сярод дзяўчат:
- 1-е месца – Вырвіч Алена (студэнтка БрДУ імя А.С. Пушкіна);
- 2-е месца – Барысюк Дар’я (студэнтка БрДУ імя А.С. Пушкіна).
-
Прызёры сярод юнакоў:
-
Пятая ступень – для грамадзян 23-29 гадоў, 30-39 гадоў, 40-49 гадоў.
- Пераможцамі сярод мужчын сталі Андрэй Каліноўскі і Сяргей Штык (работнікі РУП «Белпошта»).
- Пераможцай сярод жанчын стала Кацярына Ерамеева (работніца РУП «Белпошта»), якая па кожным нарматыве атрымала адзнаку не ніжэй за 9 балаў і цяпер будзе прадстаўлена да выдачы нагруднага значка «Фізкультурнік Беларусі».
Паралельна з іншымі мерапрыемствамі фестывалю з 18 па 20 мая ў фае галоўнага корпуса БрДУ праходзіла выстава навукова-метадычнай літаратуры і педагагічнага вопыту «Культура здаровага ладу жыцця навучэнцаў», арганізаваная сумесна з установай аховы здароўя «Брэсцкая абласная бальніца». На выставе была прадстаўлена навукова-метадычная і навукова-папулярная літаратура пра здаровы лад жыцця, з якой мог азнаёміцца кожны студэнт.
Адкрыты ўніверсітэцкі фестываль «Старт пакаленняў» праводзіцца на базе БрДУ імя А.С. Пушкіна ўжо трэці год запар і за гэты час набыў рэспубліканскае значэнне. Спартыўныя мерапрыемствы, што праводзіліся ў рамках фестывалю, сталі не толькі своеасаблівым аглядам фізічнай падрыхтоўкі ўдзельнікаў спаборніцтваў, але і сапраўдным культурным святам навучэнцаў, выкладчыкаў і працоўных калектываў горада Брэста.
Аляксей Голікаў