-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
ГОЛУБЕЎ Юрый Пятровiч
Рэктар
Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.C.Пушкіна,
кандыдат тэхнiчных навук, дацэнт
Кантактная інфармацыя
|
|
Кароткая біяграфія
У 1998 годзе скончыў радыётэхнічны факультэт Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. У гэтым жа годзе пачаў працу на кафедры фізікі на пасадзе інжынера і паступіў у аспірантуру па спецыяльнасці «Вакуумная і плазмавая электроніка». У 2003 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Плазмавыя крыніцы электронаў з пучкамі вялікага сячэння для электронна-прамянёвых тэхналогій» па спецыяльнасці «Электрафізіка, электрафізічныя ўстаноўкі».
Вёў выкладчыцкую дзейнасць і займаўся навуковай працай на кафедры фізікі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Еўфрасінні Полацкай. З 2000 па 2003 год – асістэнт, з 2003 па 2006 – старшы выкладчык, з 2006 – дацэнт кафедры фізікі. У перыяд з 2004 па 2006 год з’яўляўся намеснікам адказнага сакратара, адказным сакратаром прыёмнай камісіі ўніверсітэта. З 1 верасня 2007 года Ю. П. Голубеў працаваў начальнікам вучэбна-метадычнага аддзела; з 1 кастрычніка 2017 – прарэктарам па вучэбнай працы Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Еўфрасінні Полацкай.
Узнагароджаны нагрудным знакам Міністэрства адукацыі «Выдатнік адукацыі», граматай і Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта, Ганаровай граматай Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта.
У адпаведнасці з загадам Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 28 ліпеня 2023 года № 133-к прызначаны рэктарам установы адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна».
Навуковыя інтарэсы
- Энергаэфектыўныя электронна- і iонна-прамянёвыя тэхналогіі на базе крыніц з плазмавым эмітарам