-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Лекцыі прафесара Антонія Мірановіча па гісторыі хрысціянства
З 27 лістапада да 1 снежня 2017 г. доктар хабілітаваны, прафесар Антоній Мірановіч (Беластоцкі ўніверсітэт) прачытаў на гістарычным факультэце курс лекцый «Выбраныя праблемы па гісторыі хрысціянства ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе». На занятках прысутнічалі студэнты спецыяльнасці «Гісторыя (рэлігій)», магістранты, выкладчыкі.
Прафесар А. Мірановіч з’яўляецца аўтарытэтным вучоным па гісторыі Праваслаўнай Царквы ў Польшчы і за яе межамі. Яму належыць аўтарства 55 манаграфій, кніг і больш за 500 артыкулаў. У БрДУ імя А.С. Пушкіна А. Мірановіч неаднаразова ўдзельнічаў у працы навуковых канферэнцый, прэзентаваў кнігу пра Тураўска-Пінскае епіскапства ў XI–XVI стагоддзях, уваходзіць у міжнародную раду часопіса «Веснік Брэсцкага ўніверсітэта».
Хрысціянізацыя ў цэнтральна- і ўсходнееўрапейскім рэгіёне, узнікненне епархій на беларускіх землях, праваслаўная культура на тэрыторыі Беларусі ў розныя гістарычныя перыяды, складаныя лёсы духавенства і вернікаў ў ХХ стагоддзі – гэтыя і іншыя праблемы лекцыйнага курсу выклікалі асаблівы інтарэс з боку слухачоў. Лектар актыўна выкарыстоўваў матэрыялы сваіх навуковых выданняў, прыводзіў цікавыя звесткі з уласнага жыцця і наведвання праваслаўных святыняў розных краін, ахвотна адказваў на пытанні студэнтаў.
Кафедра гісторыі славянскіх народаў