РЭЗКIН Пётр Ягоравiч

Першы прарэктар
Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна,
кандыдат эканамічных навук, дацэнт

Кантактная інфармацыя

Адрас:

г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, каб. № 223, 224016

Тэлефон:

(+ 375 162) 37-00-92

E-mail:

p.rezkin@brsu.by

Кароткая біяграфія

У 2012 годзе скончыў Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве» з прысваеннем кваліфікацыі «эканаміст-менеджар». У 2012–2017 гг. – магістрант, выкладчык-стажор, аспірант, асістэнт, старшы выкладчык кафедры эканомікі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 2017 па 2019 гг. – намеснік дэкана фінансава-эканамічнага факультэта Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, у 2019–2024 гг. – дырэктар Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі УА «Полацкi дзяржаўны ўніверсітэт імя Еўфрасінні Полацкай».

З 8 студзеня 2024 г. прызначаны на пасаду прарэктара па навуковай працы Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна.

Грамадскае прызнанне, узнагароды

У 2015 г. узнагароджаны граматай, у 2018 г. – Ганаровай граматай установы адукацыі «Полацкi дзяржаўны ўніверсітэт» за эфектыўнае метадычнае забеспячэнне вучэбна-выхаваўчага працэсу. У 2018 г. узнагароджаны нагрудным памятным знакам установы адукацыі «Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт» за ўклад у патрыятычнае выхаванне моладзі. У 2019 годзе адзначаны Падзякай і Граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, у 2022 г. – Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

У 2019 г. прызначана прэмія таленавітым маладым вучоным і спецыялістам у намінацыі «Прыкладныя даследаванні і распрацоўкі» Віцебскага аблвыканкама, у 2021 г. – Стыпендыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь таленавітым маладым вучоным.

Навуковая дзейнасць

Аўтар больш за 85 навуковых і вучэбна-метадычных прац.

У 2017 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Ланцужкі стварэння кошту ў паліўнай і нафтахімічнай прамысловасці Рэспублікі Беларусь: ацэнка і стратэгіі інтэграцыі».

Пад кіраўніцтвам выконваліся навуковыя даследаванні на тэмы:

  • «Стратэгіі інтэграцыі ланцужкоў стварэння кошту ў паліўнай і нафтахімічнай прамысловасці»;
  • «Стымуляванне збалансаванага эканамічнага росту нацыянальнай эканомікі Рэспублікі Беларусь на аснове праектавання эфектыўных ланцужкоў дабаўленай вартасці»;
  • «Ацэнка дыфузіі ведаў у сеткавых структурах ва ўмовах цыфравізацыі эканомікі» і інш.

Навуковыя інтарэсы

  • эканамічная бяспека дзяржавы і бізнесу;
  • даследаванне і аналіз ланцужкоў стварэння кошту, стратэгіі іх інтэграцыі;
  • сеткавыя структуры эканомікі;
  • дыфузіі ведаў у сеткавых структурах ва ўмовах цыфравізацыі.

Google