-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
РЭЗКIН Пётр Ягоравiч
Першы прарэктар
Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна,
кандыдат эканамічных навук, дацэнт
Кантактная інфармацыя |
|
Адрас: |
г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, каб. № 223, 224016 |
Тэлефон: |
(+ 375 162) 37-00-92 |
E-mail: |
Кароткая біяграфія
У 2012 годзе скончыў Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве» з прысваеннем кваліфікацыі «эканаміст-менеджар». У 2012–2017 гадах – магістрант, выкладчык-стажор, аспірант, асістэнт, старшы выкладчык кафедры эканомікі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 2017 па 2019 гады – намеснік дэкана фінансава-эканамічнага факультэта Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, у 2019–2024 гадах – дырэктар Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі УА «Полацкi дзяржаўны ўніверсітэт імя Еўфрасінні Полацкай».
З 8 студзеня 2024 года прызначаны на пасаду прарэктара па навуковай працы Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна. У цяперашні час з'яўляецца першым прарэктарам Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна.
Грамадскае прызнанне, узнагароды
Узнагароджаны граматай і ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Аб'яўлена падзяка Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Узнагароджаны нагрудным памятным знакам установы адукацыі «Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт» за ўклад у патрыятычнае выхаванне моладзі, а таксама граматай і ганаровай граматай Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта.
У 2019 годзе як таленавітаму маладому вучонаму і спецыялісту ў намінацыі «Прыкладныя даследаванні і распрацоўкі» прызначана прэмія Віцебскага аблвыканкама. У 2021 годзе атрымаў Стыпендыю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Навуковая дзейнасць
Аўтар больш за 85 навуковых і вучэбна-метадычных прац.
У 2017 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Цепочки создания стоимости в топливной и нефтехимической промышленности Республики Беларусь: оценка и стратегии интеграции».
Пад кіраўніцтвам выконваліся навуковыя даследаванні на тэмы:
- «Стратэгіі інтэграцыі ланцужкоў стварэння кошту ў паліўнай і нафтахімічнай прамысловасці»;
- «Стымуляванне збалансаванага эканамічнага росту нацыянальнай эканомікі Рэспублікі Беларусь на аснове праектавання эфектыўных ланцужкоў дабаўленай вартасці»;
- «Ацэнка дыфузіі ведаў у сеткавых структурах ва ўмовах цыфравізацыі эканомікі» і інш.
Навуковыя інтарэсы
- эканамічная бяспека дзяржавы і бізнесу;
- даследаванне і аналіз ланцужкоў стварэння кошту, стратэгіі іх інтэграцыі;
- сеткавыя структуры эканомікі;
- дыфузіі ведаў у сеткавых структурах ва ўмовах цыфравізацыі.