-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Iнфармацыя для аўтараў і кіраўнікоў праектаў
Маркетынг і ўзаемадзеянне са спажыўцамі навукова-тэхнічнай прадукцыі
Працэдура ўзаемадзеяння са спажыўцамі навукова-тэхнічнай прадукцыі ўключае наступныя этапы:
- збор інфармацыі;
- пошук патэнцыйных пакупнікоў;
- вызначэнне патрабаванняў спажыўцоў, якія адносяцца да прадукцыі;
- аналіз патрабаванняў спажыўцоў;
- абмен інфармацыяй са спажыўцамі;
- ажыццяўленне аналізу зваротнай сувязі са спажыўцамі;
- выпрацоўку рэкамендацый.
Ва ўніверсітэце праводзіцца збор інфармацыі аб патэнцыяльных патрэбах рынку ў навукова-тэхнічнай прадукцыі, аналіз дзейнасці канкурэнтаў, прававой дакументацыі і іншай інфармацыі, якая выкарыстоўваецца ў працы. Крыніцамі такой інфармацыі з’яўляюцца рэальныя і патэнцыяльныя спажыўцы (установы адукацыі, прадпрыемствы, установы і арганізацыі), Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь, Інтэрнэт, спецыялізаваныя выставы.
Інфармацыя ад распрацоўшчыкаў па выніках навуковых даследаванняў, якія праводзяцца, паступае ў навукова-даследчы сектар у выглядзе запоўненых анкет (дадатак А), формы якіх размешчаны на сайце ўніверсітэта ў падраздзеле «Iнавацыі» раздзела «Навука». На падставе дадзеных, прадстаўленых у анкетах, на сайце абнаўляецца інфармацыя аб навукова-тэхнічнай прадукцыі ўніверсітэта і праектах, якія распрацоўваюцца.
Для пошуку патэнцыяльных пакупнікоў інфармацыя аб навукова-тэхнічнай прадукцыі размяшчаецца на сайце ўніверсітэта, ажыццяўляецца яе паштовая рассылка.
Запыты спажыўцоў на распрацоўкі, якія іх зацікавілі, паступаюць па пошце, тэлефоне, электроннай пошце ў навукова-даследчы сектар, дзе ўся інфармацыя фіксуецца ў электроннай базе дадзеных «Запыты спажыўцоў» (Дадатак Б). На даным этапе адбываецца вызначэнне патрабаванняў спажыўцоў у адносінах да прадукцыі ўніверсітэта.
Аналіз патрабаванняў спажыўцоў навукова-тэхнічнай прадукцыі ўніверсітэта ажыццяўляецца па наступным алгарытме: запыты, якія паступілі ад патэнцыяльных спажыўцоў, перадаюцца непасрэдна распрацоўшчыкам для аналізу магчымасці выканання патрабаванняў; пры магчымасці выканання запытаў спажыўца перад заключэннем дагавора на выкананне НДП патрабаванні патэнцыяльных спажыўцоў пацвярджаюцца з дапамогай афіцыйна аформленых дакументаў (тэхнічнае заданне, афіцыйны ліст і т. п.).
Паміж універсітэтам і спажыўцамі адбываецца абмен інфармацыяй. Універсітэт дае інфармацыю аб наяўнай навукова-тэхнічнай прадукцыі, аб магчымасці вырабу новай прадукцыі (на падставе запытаў спажыўцоў), аб ходзе выканання заказаў і кантрактаў. Спажыўцы прадастаўляюць інфармацыю аб ступені задаволенасці навукова-тэхнічнай прадукцыяй універсітэта шляхам запаўнення адпаведнай формы анкеты (дадатак В), якая рассылаецца па пошце (электроннай пошце).