vk
instagram
Telegram
Telegram
Telegram

Гісторыя факультэта фізічнага выхавання і спорту пачынаецца з адкрыцця ў 1969 годзе аддзялення фізічнага выхавання. У 1972 годзе адбыўся першы набор студэнтаў на факультэт фізічнага выхавання Брэсцкага педагагічнага інстытута імя А.С. Пушкіна (цяпер установа адукацыі “Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна”).

З 2008 года адкрыта падрыхтоўка па спецыяльнасці II ступені вышэйшай адукацыі (магістратура) “Тэорыя і методыка фізічнага выхавання, спартыўнай трэніроўкі, аздараўленчай  і адаптыўнай фізічнай культуры”, з 2019 года – па спецыяльнасці “Фізічная культура і спорт”.

З 1 верасня 2021 года ў адпаведнасці з загадам рэктара ад 29 чэрвеня 2021 года №386 факультэт фізічнага выхавання перайменаваны ў факультэт фізічнага выхавання і турызму.

З 1 студзеня 2024 года ў адпаведнасці з загадам рэктара ад 30 кастрычніка 2023 г. № 739 факультэт фізічнага выхавання і турызму перайменаваны ў факультэт фізічнага выхавання і спорту.

ФАКУЛЬТЭТ СЁННЯ

больш за 500 42 4
студэнтаў першай ступени
вышэйшай адукацыі
штатных
выкладчыка
кафедры, якія ажыццяўляюць
падрыхтоўку спецыялістаў

  • Родеюк Карина
  • Рапеко Яна
  • Старинская Вика
  • Женская эстафетная сборная БрГУ
  • Мужская эстафетная сборная
  • Родеюк Карина
  • Колесник Владимир
  • Колесник Владимир
  • Колесник Владимир
  • Рапеко Яна
  • Рапеко Яна
  • Данилюк Дмитрий

Спартыўная падрыхтоўка з’яўляецца найважнейшым кампанентам падрыхтоўкі будучых спецыялістаў. На факультэце створаны добрыя ўмовы для павышэння майстэрства спартсменаў: працуе спартыўны комплекс, які ўключае ў сябе спецыялізаваныя залы і басейн. Больш чым 30 студэнтаў факультэта на цяперашні час з’яўляюцца членамі нацыянальных каманд Рэспублікі Беларусь па лёгкай атлетыцы, плаванні, акрабатыцы, фехтаванні, шахматах, стральбе з лука, барацьбе самба, гандболе і інш. Сярод іх – удзельнікі чэмпіянатаў свету, Еўропы, іншых буйных міжнародных спаборніцтваў.

На XXVIII Алімпійскіх гульнях у Афінах (Грэцыя) выпускніца факультэта фізічнага выхавання 2001 г. Юлія Несцярэнка стала алімпійскай чэмпіёнкай па лёгкай атлетыцы ў бегу на 100 метраў.

Зборная каманда ўніверсітэта па лёгкаатлетычным кросе з’яўляецца двухразовым  пераможцам Рэспубліканскай універсіяды.

Навуковая дзейнасць выкладчыкаў факультэта ажыццяўляецца у двух напрамках – прыродазнаўчыя і гуманітарныя навукі. У галіне прыродазнаўчых навук галоўным напрамкам дзейнасці з’яўляюцца: вывучэнне асаблівасцей розных функцыянальных сістэм арганізма ў маладых людзей, што трапілі пад уздзеянне хранічнага нізкаінтэнсіўнага радыеактыўнага апраменьвання, а таксама даследаванне ўзроставых зменаў функцыянальнага стану вісцэральных сістэм арганізма дзяцей са скаліёзам, якія займаюцца лячэбнай фізкультурай. У галіне гуманітарных навук асноўная ўвага даследчыкаў накіравана на ўдасканальванне сродкаў і метадаў, арганізацыйных формаў фізічнага выхавання дашкольнікаў, вучняў, студэнтаў і дарослага насельніцтва, а таксама на пытанні аптымізацыі сістэмы спартыўнай падрыхтоўкі ў розных відах спорту. Усе выкладчыкі факультэта займаюцца навукова-даследчай працай, з іх чацвёра працягваюць дысертацыйныя даследаванні.

Факультэт падтрымлівае навуковыя сувязі з Каломенскім педагагічным інстытутам і Краснаярскім універсітэтам (Расія), з НДІ фізіялогіі, а таксама з ВНУ Польшчы і Украіны. Кафедрай спартыўных дысцыплін заключана дамова аб навуковым супрацоўніцтве з кафедрай тэарэтычных асноў фізічнага выхавання Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. У апошнія гады факультэт правёў міжнародную навукова-практычную канферэнцыю “Чалавек, здароўе, фізічная культура ў XXI стагоддзі”, рэгіянальныя канферэнцыі і штогадовыя міжуніверсітэцкія студэнцкія канферэнцыі. Выкладчыкамі факультэта штогод публікуецца каля 200 навуковых прац, у тым ліку ў розныя гады: падручнікі, вучэбныя дапаможнікі, манаграфіі, вучэбна-метадычныя дапаможнікі, рэкамендацыі, метадычныя ўказанні, артыкулы і інш. Каля 35% студэнтаў дзённай формы навучання штогод удзельнічае ва ўсіх формах НДПС. Студэнты выступаюць з дакладамі і публікуюцца ў матэрыялах міжнародных кангрэсаў, рэспубліканскіх, рэгіянальных, міжуніверсітэцкіх, універсітэцкіх і факультэцкіх навукова-практычных і метадычных канферэнцый, прымаюць удзел у выстаўках навуковых прац. Штогод лепшыя конкурсныя работы студэнтаў астановяцца лаўрэатамі рэспубліканскіх конкурсаў навуковых прац. На факультэце 18 выкладчыкаў кіруюць працай СНДГ.

Принадлежность к структурным подразделениям: 
Принадлежность к структурным подразделениям: 

I ступень

Дзённая форма атрымання адукацыі

Выкладчык

Прафілізацыі:
"Трэнерская работа па відзе спорту (лёгкая атлетыка, футбол, валейбол, гандбол, баскетбол, дзюдо)".
"Асновы лячэбнай фізічнай культуры".

Завочная форма атрымання адукацыі

Выкладчык

Прафілізацыі:
"Трэнерская работа па відзе спорту (лёгкая атлетыка, футбол, валейбол, гандбол, баскетбол, дзюдо)".
"Асновы лячэбнай фізічнай культуры"

Принадлежность к структурным подразделениям: 
vk
instagram
Telegram
Telegram
Telegram

Адрас

224016 Беларусь, Брэст, вул. Міцкевіча, 41

Тэлефон

(+375 162) 93-20-05,
(+375 298) 44-16-08

E-mail

sport@brsu.by

Принадлежность к структурным подразделениям: